wd wp Пошук:

Ягор Тадэвушавіч Хаткевіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ягор Хаткевіч (нар. 9 ліпеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Гуляў за дубль БАТЭ, МТЗ-РІПА і «Віцебска», у другой палове 2008 года гуляў за клуб пятага шведскага дывізіёна[3].

З 2010 па 2012 гады быў асноўным брамнікам рэчыцкага «Ведрыча-97», а ў студзені 2013 года стаў іграком «Гомеля»[4]. Спачатку разглядаўся як другі брамнік пасля Ігара Логвінава, але ў хуткім часе замацаваўся як асноўны брамнік гомельскай каманды. Улетку 2013 года, пасля прыходу ў клуб Артура Лясько, стаў чаргавацца з ім на пазіцыі брамніка.

Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў гомельскі клуб і ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[5]. У складзе «Нафтана» стаў другім брамнікам пасля Ігара Даўгялы. Сезон 2015 пачаў асноўным брамнікам, замацаваўся на гэтай пазіцыі пасля траўмы Даўгялы (23 мая ў матчы са «Славіяй»). У студзені 2016 года пакінуў «Нафтан»[6].

Неўзабаве пасля зыходу з «Нафтана» далучыўся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і падпісаў з ім кантракт[7]. У складзе аўтазаводцаў спачатку чаргаваўся ў складзе з Валерыем Фамічовым, але пазней саступіў яму месца першага нумара, застаўшыся другім брамнікам. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі[8]. Улетку 2017 года, пасля зыходу Фамічова з каманды, некаторы час быў асноўным брамнікам жодзінцаў, але пазней саступіў месца навабранцам каманды Арцёму Сароку і Івану Канавалаву. Па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].

У студзені 2018 года далучыўся да «Іслачы» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[10]. Стаў другім брамнікам каманды, з чэрвеня па жнівень падчас траўмы Сяргей Туранка, а таксама пазней у лістападзе займаў месца ў аснове. У сезоне 2019 стаў асноўным брамнікам каманды. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[11].

У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў прысталічны клуб[12] і неўзабаве падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама»[13].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2019 года быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, стаўшы такім чынам першым у гісторыі футбалістам «Іслачы», які быў запрошаны ў нацыянальную каманду. Дэбютаваў у зборнай 26 лютага 2020 года ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін.

Дасягненні

Зноскі

  1. Yahor Hatkevich // FBref.com
  2. https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/hatkevich-yahor
  3. МТЗ-РИПО отдало двух футболистов в аренду в Швецию
  4. «Гомель» подписал контракт с голкипером Егором Хаткевичем Архівавана 4 сакавіка 2016.
  5. Егор Хаткевич стал игроком ФК «Нафтан»
  6. Директория Боровского
  7. Егор Хаткевич подписал контракт с “Торпедо-БелАЗ”
  8. Егор Хаткевич продлил контракт с “Торпедо-БелАЗ”
  9. Девять футболистов покинули “Торпедо-БелАЗ”
  10. Егор Хаткевич стал игроком “Ислочи”
  11. “Ислочь” продлила контракт с Хаткевичем
  12. Хаткевич покинул “Ислочь”
  13. Хаткевич стал игроком минского “Динамо”
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 ліпеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных