wd wp Пошук:

Ягор Аляксандравіч Хвалько

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ягор Хвалько (нар. 18 лютага 1997, Баранавічы) — беларускі футбаліст, абаронца азербайджанскага клуба «Кяпаз» з Гянджы.

Клубная кар’ера

Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5, пазней трапіў у структуру гродзенскага «Нёмана», дзе з 2015 года пачаў выступаць за дубль. У першай палове 2016 года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не дэбютаваў за яе. У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[2], дзе замацаваўся ў аснове і быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне.

Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў «Нёман», да сезона 2017 рыхтаваўся з асноўнай камандай гродзенцаў. У красавіку 2017 года гуляў за дубль, пазней стаў трапляць у асноўную каманду. 7 мая 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (3:0). Пазней замацаваўся ў цэнтры абароны гродзенцаў.

У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» да канца сезона 2018[3]. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак са жніўня стаў гуляць пераважна за дубль.

У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі на тры гады і адначасова быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Промню»[4]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У першай палове сезона 2019 нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе магіляўчан, са жніўня стаў у асноўным заставацца на лаўцы запасных.

У студзені 2020 года пасля вяртання з арэнды пачаў трэніравацца з «Нёманам»[5] і пачаў яго складзе сезон 2020. Пераважна заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль, з мая 2020 года не з’яўляўся на полі.

У лютым 2021 года пачаў трэніравацца з дзяржынскім «Арсеналам» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком каманды[6]. Замацаваўся ў якасці трывалага іграка асновы, па выніках сезона 2022 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Арсенал»[7] і неўзабаве далучыўся да азербайджанскага «Кяпаза»[8].

Міжнародная кар’ера

У 2015 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У лістападзе 2016 года быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі, але тады з-за траўмы так і не згуляў за яе. Дэбютаваў у моладзевай зборнай 31 мая 2017 года, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7).

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015дубльНёманБеларусь211
2016 (1)дубльНёманБеларусь150
2016 (2)Д2ЛідаБеларусь110
2017Д1НёманБеларусь180
2018Д1НёманБеларусь190
2019Д1ДняпроБеларусь140
2020Д1НёманБеларусь10
2021Д2АрсеналБеларусь275
2022 (1)Д1АрсеналБеларусь131

Зноскі

  1. Egor Khvalko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. “Неман” отдал в аренду Носко, Квенцера и Хвалько
  3. “Неман” продлил контракт с Хвалько
  4. “Неман” продлил контракт с Хвалько и отдал его в аренду “Лучу”
  5. Отпуск остался позади
  6. Хвалько стал игроком дзержинского “Арсенала”
  7. Футбол. Егор Хвалько покинул дзержинский “Арсенал”
  8. Егор Хвалько перешел в азербайджанский “Кяпаз”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Кяпаз
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда