wd wp Пошук:

Яварыў

Яварыў (укр.: Яворів) — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Яварыўскага раёна. Размешчаны на рацэ Шкло (прыток Сана) за 50 км на захад ад Львова.

Гісторыя

Першая пісьмовая згадка пра горад датуецца 1436 г. 2 ліпеня 1569 г. горад атрымаў магдэбургскае права, а з канца XVI ст. ў горадзе дзейнічала брацтва. За падтрымку Багдана Хмяльніцкага ў 1648—1657 гг. многія гараджане былі пакараны, а на горад наклалі кантрыбуцыю.

У другой палове XVII ст. горад меў добрую сістэму фартыфікацыі, у ім часта спыняўся кароль Ян III Сабескі, да 1772 г. горад — гандлёва-рамесны цэнтр (пераважна шаўство) на шляху Львоў — Ярослаў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) горад знаходзіўся ў складзе Аўстрыі.

У XIX ст. і аж да 1939 г. Яварыў — павятовы горад. З сярэдзіны XIX — у пачатку ХХ ст. у Явараве адбываецца ўкраінскі культурна-патрыятычны ўздым. 3 сакавіка 1918 г. ў горадзе адбылося «свята дзяржаўнасці і свету» (веча) у падтрымку дзеянняў урада Украінскай Народнай Рэспублікі, у якім прынялі ўдзел каля 20 чыс. чал.

26 верасня 1939 г. нямецкая авіяцыя бамбардзіравала горад, у выніку чаго быў разбураны гістарычнае Вялікае прадмесце. 27 верасня горад заняў 17-ы стралковы корпус Чырвонай Арміі.

У савецкі перыяд (з 1939 г.) у Явараве камуністычнай уладай здзяйсняўся прыгнёт нацыянальных і рэлігійных патрэб мясцовага насельніцтва, хоць патрыятычны рух у горадзе быў бесперапынным. З дэмакратызацыяй жыцця ў СССР у канцы 1980-х гг. у Явараве з новай сілай падымаецца хваля ўкраінскага нацыянальнага ўздыму, афіцыйна адраджаецца рэлігійнае жыццё.

Рэлігія

Першым сакральным будынкам у горадзе быў драўляны парафіяльны касцёл Найсвяцейшай Марыі Панны, заснаваны ў 1454 г. і існавалы да 1776 года. У гэтым касцёле ў 1678 г. быў ахрышчаны сын караля Яна Сабескага Канстанцін. Другі парафіяльны касцёл быў пабудаваны ў 1639 годзе з каменя.

Праваслаўны прыход вядомы з сярэдзіны XVI ст. У Яварове быў шэраг праваслаўных (пазней — уніяцкіх) цэркваў:

У 1658 годзе была заснавана сінагога.

Галерея

Зноскі

  1. http://database.ukrcensus.gov.ua/PXWEB2007/ukr/publ_new1/2021/zb_chuselnist%202021.pdf
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Яварыўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96