wd wp Пошук:

Юстас Паляцкіс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паляцкіс.

Ю́стас Паля́цкіс (літ.: Justas Paleckis; 10 (22) студзеня 1899, Цяльшы, Ковенская губерня, Расійская імперыя — 26 студзеня 1980, Вільнюс, Літоўская ССР, СССР) — літоўскі журналіст, савецкі палітычны дзеяч. Кароткачасова выконваў абавязкі прэзідэнта Літвы пасля савецкага ўварвання ў 1940 годзе.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і каваля. З 1915 — працоўны, потым служка ў Рызе, з 1922 года — настаўнік. Быў заснавальнікам і рэдактарам літоўскай газеты «Naujas Žodis», выдаванай у Рызе. Супрацоўнічаў у перыёдыках Літвы. У 1926—1927 працаваў дырэктарам літоўскага дзяржаўнага агенцтва навін ELTA, пасля ваеннага перавароту быў звольнены.

Навучаўся ў ковенскім Літоўскім універсітэце (19261928), працаваў журналістам. У 1931 наладзіў сувязі з падпольнай кампартыяй Літвы, у 1937 быў абраны сябрам Антыфашысцкага камітэта Каўнаса, у 1939 арыштаваны і пасаджаны ў канцлагер.

Пасля таго, як у выніку акупацыі краіны Саветамі прэзідэнт Антанас Смятона збег у Злучаныя Штаты, яго абавязкі перайшлі да прэм’ер-міністра Антанаса Мяркіса. На наступны дзень пасля ад’езду Смятоны Мяркіс абвясціў пра фармальнае звяржэнне яго з пасады і прызначыў прэм’ер-міністрам Паляцкіса. Адначасна Мяркіс адмовіўся ад пасады прэзідэнта, што перадавала яго паўнамоцтвы Юстасу Паляцкісу. Гэта дало падставу сумнявацца ў законнасці ўсіх гэтых перастановак, паколькі Смятона не складваў паўнамоцтваў прэзідэнта[4].

Прызначэнне Паляцкіса прэм’ер-міністрам было праведзенае з ухвалы савецкае пасольства ў Каўнасе, паколькі ў гэты час у Літве ўжо прысутнічалі савецкія войскі. Прысланы з Масквы намеснік наркама замежных спраў СССР Уладзімір Дэканозаў каардынаваў дзейнасць праз Літоўскую камуністычную партыю, а кабінет міністраў Паляцкіса выконваў адміністрацыйную функцыю. На загад з Масквы марыянетачны ўрад Паляцкіса прызначыў на 14—15 ліпеня выбары ў Народны сойм з мэтай легалізаваць далучэнне Літвы да СССР. Кандыдатамі на выбарах маглі быць толькі камуністы і іх саюзнікі. 21 ліпеня абраны парламент сабраўся дзеля абмеркавання адзінага пытання па ўваходзе ў Савецкі Саюз, што было падтрымана адзінагалосна.

У 19401966 — член ЦК і Бюро ЦК КП Літвы. У ЛітССР Паляцкіс заняў пасаду старшыні прэзідыуму Вярхоўнага Савета. На гэтай пасадзе ён асабіста падпісваў загады па масавай дэпартацыі. Так, з яго згоды Мяркіс і міністр замежных спраў незалежнай Літоўскай рэспублікі Юозас Урбшыс былі высланы ў РСФСР. Да 1953 года ў Сібір, Запаляр’е і Сярэднюю Азію былі дэпартаваны каля 132 000 грамадзян.

З пачаткам нямецкага наступу на Савецкі Саюз Паляцкіс эвакуіраваны. У 1941—1966 — намеснік старшыні Прэзідыуму Вярхоўнага Савета СССР. З 1955 — прадстаўнік у Савеце Міжпарламенцкага саюза, у 1966—1970 — старшыня Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР.

Дэлегат XIX, XX, XXI, XXII, XXIII з’ездаў КПСС, на якіх быў абраны кандыдатам у сябры ЦК. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—8-га скліканняў. Ад 1970 на пенсіі.

Сям’я

Жонка Генавайце Паляцкене. Пяцёра дзяцей — сыны Вільнюс і Юстас, дачкі Сігіта, Герута, Віта.

Узнагароды

Зноскі

  1. Палецкис Юстас Игнович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Justas Paleckis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France Justas Paleckis // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. Архіўная копія(англ.)  (недаступная спасылка). Office of the President of the Republic of Lithuania. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2014. Праверана 5 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Журналісты Літвы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цяльшэі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Літоўскамоўныя паэты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Прэзідэнты Літвы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Катэгорыя·Главы ўрада Літоўскай ССР
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Вітаўта Вялікага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Пахаваныя на Антакальніскіх могілках
Катэгорыя·Палітыкі Літвы
Катэгорыя·Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Літоўскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 26 студзеня