wd wp Пошук:

Юлій Таўбін

Юлій Таўбін, сапр.: Юдаль Абрамавіч Таўбін (2 (15) верасня 1911, Астрагожск, Варонежская губерня, цяпер Варонежская вобласць, Расія — 29 або 30 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і аптэкара. У 1921 г. пераехаў з бацькамі ў Мсціслаў. Пасля заканчэння сямігодкі (1928) паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум.

Дэбютаваў у прэсе, найбольш верагодна, у 1925 (нататка «Трэба падцягнуцца!» у часопісе «Беларускі піонэр»[1]), а першая публікацыя верша адбылася ў 1926 (часопіс «Маладняк Калініншчыны», Клімавічы). Увосень 1930 г. выйшаў першы зборнік вершаў «Агні». Стаў членам БелАППа. Тагачасная крытыка ставілася да паэта насцярожана; яго абвінавачвалі ў рабскіх адносінах да старой буржуазнай літаратуры. У 1931—1933 г. вучыўся ў Мінску.

Арыштаваны ў канцы лютага 1933 г. Прыгавораны 10.8.1933 г. да 2 гадоў ссылкі (паводле звестак дачкі паэта Аркадзя Куляшова Валянціны, «повадам для першага арышту Юлія Таўбіна стаў ліст з-за мяжы ад цёткі, якая нібыта пераехала з Польшчы ў Амерыку»). Тэрмін адбываў у Цюмені. Настойліва вывучаў англійскую мову, многа перакладаў з яе. Перакладаў таксама творы Г. Гейнэ, У. Маякоўскага. 4.11.1936 г. паўторна арыштаваны і этапаваны ў Мінск. 29.10.1937 г. выязная сесія ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прысудзіла паэта да расстрэлу. Рэабілітаваны 29.8.1956.

У 2010-х гадах даследаваннем творчасці Ю. Таўбіна актыўна займаўся В. Жыбуль[1]. У 2017 А. Хадановіч уклаў зборнік Ю. Таўбіна «Выбранае» для серыі «Паэты планеты» і падрыхтаваў адкрытую лекцыю, прысвечаную Таўбіну[2]. У тым жа годзе з’явіўся беларуска-польскі фільм «Зніклая паэзія», дзе папулярна распавядаецца пра Т. Кляшторнага, М. Кульбака, Ю. Таўбіна, І. Харыка[3].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 http://belisrael.info/?p=13208
  2. https://www.youtube.com/watch?time_continue=282&v=xYR1TCOvxtw
  3. http://belisrael.info/?p=13183

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Мсціслаўскага педагагічнага тэхнікума
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астрагожску
Катэгорыя·Мсціслаўская філія Маладняка
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Члены літаратурнага аб’яднання ТАВІЗ
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі 30 кастрычніка
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў