«Зні́клая паэ́зія» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм, зняты рэжысёрам Ільёй Бажко на тэлеканале «Белсат» у 2017 годзе.[1]
У 1937 годзе ў Мінску на «законнай» падставе была расстраляна вялікая колькасць прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку паэты. Праз некалькі гадоў iх імёны былi рэабілітаваныя. Аднак, нягледзячы на гэта, большасць з iх дагэтуль знаходзіцца ў забыцці. Праз 80 гадоў пасля трагедыі, маладая сцэнарыстка пачынае па крупінках збіраць партрэты чатырох з гэтых паэтаў… Кiм былі гэтыя людзі? Іх асабістыя дзівацтвы. Чым яны натхнялiся, аб чым марылi і сумавалі, якім быў іх побыт у 1920—1930-я гады?