wd wp Пошук:

Юкагірская мова

Юкагі́рская мова (саманазва: Вадул аруу) — палеазіяцкая мова. Родная мова юкагіраў. Агульная колькасць носьбітаў (2010 г.) - 370 чал.

Паходжанне

Юкагірска-чуванская група моў сфарміравалася на ўсходзе Еўразіі. Яна істотна адрозніваецца ад суседніх чукоцка-камчацкіх, фактычна з’яўляецца ізалятам. У 1950-я гг. шэраг лінгвістаў высунуў гіпотэзу аб сувязі юкагірскіх моў з уральскімі, аднак іх даследаванні засноўваліся на абмежаванай слоўнікавай базе[2]. Высоўвалі таксама гіпотэзы аб сувязі з паўночнаамерыканскімі і іранскімі мовамі.

Гісторыя

У XVII ст., калі з’явіліся першыя пісьмовыя ўзгадкі пра юкагіраў, яны падзяляліся на некалькі моўна-тэрытарыяльных груп. Відавочна, ужо тады існаваў падзел на паўднёвую (лясную) і паўночную (тундраную) групы моў[3]. Большасць з іх знікла ў сувязі з фізічным знікненнем носьбітаў або асіміляцыяй. Так, захавалася толькі 210 слоў чуванскай мовы, запісаных у XVIII ст. Самі чуванцы ў нашы дні размаўляюць на чукоцкай і рускай мовах. У пачатку XX ст. існавалі толькі паўночны ніжнекалымскі і паўднёвы верхнекалымскі дыялекты. Яны настолькі адрозныя, што іх носьбіты не разумеюць адзін аднаго, а ў навуковай літаратуры яны часцяком завуцца самастойнымі мовамі. У нашы дні большасць носьбітаў абодвух дыялектаў юкагірскай мовы жыве на паўночным усходзе Якуціі.

Юкагірская мова намінальна лічыцца афіцыйнай у Якуціі, выкладаецца ў некалькіх пачатковых школах на тэрыторыі гэтай рэспублікі.

Пісьмовасць

У мінулым юкагіры карысталіся для апасродкаванай перадачы інфармацыі піктаграфіяй. Піктаграмы выціскалі на драўнянай кары. Прычым, існавалі мужчынская і жаночая формы піктаграфіі[4].

Першы пісьмовы юкагірскі твор на паўночным дыялекце быў апублікаваны ў 1969 г. у Якуцку. У 1987 г. была кадыфікавана юкагірская пісьмовасць на аснове якуцкага кірылічнага алфавіта. Першапачаткова яна выкарыстоўвалася для паўночнага дыялекта. У нашы дні выкарыстоўваецца і для паўднёвага.

Асаблівасці

Юкагірская мова аглюцінатыўная з перавагай суфіксацыі. Прыметнікі як самастойная часціна мовы з асобнымі марфалагічнымі катэгорыямі адсутнічаюць. Прыметнікі ў юкагірскай мове маюць тыя ж граматычныя катэгорыі, што і дзеясловы. Назоўнікі маюць такія катэгорыі, як лік (адзіночны і множны), склону (7 склонаў), прыналежнасці ў формах 3 асобы. У сістэме ўказальных займеннікаў вылучаюцца асаблівыя формы з лагічным націскам. У сістэме спражэння дзеяслова вылучаюцца сцвярджальна-суб’ектная форма і сцвярджальна-прэдыкатная форма спражэння, а для пераходных дзеясловаў — яшчэ і сцвярджальна-аб’ектная форма спражэння. Яны адрозніваюцца марфалагічным афармленнем дзеяслоўнай словаформы. Парадак слоў у сказеSOV.

Кароткі размоўнік

Юкагірская моваБеларуская мова
Амучэ идьигуойгирлэкДобрай раніцы
Амучэ чайлэлэкДобры дзень
Амучэ аwйааҕарлэкДобры вечар
Мэ көлдьэмут?Прывітанне!
Тит кирийэ кинэк?Як тваё імя?
Тит амутнэҥ эwриэнуҥикДобрай дарогі
Идэ ньидьэрпэй ньийуолҕа гитньэрДа новай сустрэчы
Молийии-ии!Дзякуй
Туги wальэги хабун?Колькі гэта каштуе?
Мэт мэр ат лэwдэлбудьэҥЯ хачу есці
Титул эл мөрийэҥЯ не разумею

Зноскі

  1. Перапіс-2010
  2. Этногенез юкагиров Архівавана 4 жніўня 2016.
  3. А. Немировский, Материалы к истории юкагирского «племени» шоромба
  4. Юкагирское письмо

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовы Азіі
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-3