wd wp Пошук:

Аглюцінатыўныя мовы

Аглюцінаты́ўныя мо́вы (ад лац.: agglutinare — прыклейваць) — мовы, у якіх словы і іх формы ўтвараюцца пераважна праз аглюцінацыю (спалучэнне граматычна адназначных афіксаў з нязменным коранем).

Напрыклад, у цюркскіх мовах -lar- суфікс множнага ліку: турэцк.: bulut «воблака», bulutlar «воблакі»; каз.: ара «піла», аралар «пілы».

Характэрныя рысы аглюцінатыўных моў — стандартная парадыгма словазмянення, адсутнасць унутранай флексіі, адназначнасць афіксаў, фіксаваны націск, строгі парадак слоў і інш.

Да аглюцінатыўных моў адносіцца вялікая колькасць моў Азіі і Еўропы (цюркскія, фіна-ўгорскія, мангольскія, тунгуса-маньчжурскія, японская, карэйская і інш.), Акіяніі (папуаскія, інданезійскія, мікранезійскія), Афрыкі (банту, мандэ, бантоідныя).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Сінтэтычныя мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Лінгвістычная тыпалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Марфалогія мовы