wd wp Пошук:

Эстадас

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Эстадас (Зямля Штатаў, ісп.: Isla de los Estados) — востраў ва ўсходняй частцы архіпелага Вогненная Зямля. Уваходзіць у склад Аргенціны. Плошча — 530 км². З 1991 г. мае запаведны статус. На Лос-Эстадасе знаходзіцца аргенцінская ваенная база.

Геаграфія

Востраў Эстадас знаходзіцца на паўднёвым захадзе Атлантычнага акіяна за 30 км на ўсход ад вострава Вогненная Зямля, за 2291 км на паўднёвы захад ад Буэнас-Айрэс, сталіцы Аргенціны. Даўжыня — 62,6 км. Шырыня — ад 17,5 км да 578 м.

Востраў уяўляе сабою шэраг старажытных горных масіваў вулканічнага паходжання, злучаных кароткімі перасмыкамі. Найвышэйшая з гор паднімаецца да 823 м. Берагавая лінія моцна парэзана глыбокімі залівамі, бухтамі і фіёрдамі. Берагі надзвычай стромкія. На востраве ёсць кароткія рэкі і азёры ледавіковага паходжання.

Клімат вострава на поўначы больш мяккі і вільготны, чым на поўдні, што тлумачыцца пануючымі марскімі плынямі. Сярэднегадавая колькасць ападкаў перавышае 2000 мм. Частая смуга стварае дрэнную бачнасць. Узімку на вяршынях гор можа ўтварацца снежны покрыў. Улетку сярэдняя тэмпература трымаецца каля 15 °C.

Прырода

Флора вострава адрозніваецца некаторай разнастайнасцю. Схілы гор пакрыты нізкім букавым лесам. Сустракаюцца зараснікі калючых хмызнякоў, у тым ліку барбарыса, папараці, розныя віды моху і лішайнікаў.

Фаўна прадстаўлена пераважна марскімі птушкамі і цюленямі. На поўдні існуе некалькі буйных калоній пінгвінаў. Дзякуючы дзейнасці чалавека на Эстадас трапілі козы і алені.

Гісторыя

У 1981 г. падчас раскопак на поўначы вострава была выяўлена старажытнае паселішча, якое існавала ў другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. — пачатку 1 тысячагоддзя н. э. Мяркуецца, што яго стварылі перасяленцы з Вогненнай Зямлі. Аднак у пазнейшы перыяд Эстадас быў пакінуты. Зноў адкрыты 25 снежня 1615 галандскай экспедыцыяй на чале В. К. Схаўтэна. Першаадкрывальнікі палічылі востраў паўночным ўскрайкам невядомай Паўднёвай зямлі. У 1619 г. і 1623 г. абследаваны іспанскай і французскімі экспедыцыямі. Канчаткова тое, што Эстадас з’яўляецца востравам, было ўсталявана толькі ў 1643 г.

З XVIII ст. востраў прыцягваў здабытчыкаў ластаногіх і пінгвінаў. У 1823 г. аргенцінскі прадпрымальнік адчыніў на Эстадасе лесапільны завод. У 1828 г. аргенцінскі ўрад прыняў пастанову аб каланізацыі Эстадаса і суседніх Фалклендскіх астравоў. Быў пабудаваны невялікі рыбалоўны порт. Але да 1832 г. аргенцінская калонія была пакінута. Новая няўдалая спроба каланізацыі адбылася ў пачатку XX ст. Нягледзячы на гэта, у 1884 г. урад Аргенціны ўключыў востраў у склад сваёй дзяржавы. Тут быў пабудаваны маяк, узгаданы ў адным з твораў Жуля Верна. У 1936 г. Эстадас перададзены пад кіраванне ВМС Аргенціны. На востраве да нашых дзён існуе невялікая ваенная база.

У 1991 г. востраў атрымаў запаведны статус. Улетку наведваецца турыстамі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Аргенціны
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вогненная Зямля