wd wp Пошук:

Вілем Карнеліс Схаўтэн

Вілем Карнеліс Схаўтэн (нідэрл.: Willem Cornelisz Schouten; каля 1567, Хорн — 1625, Мадагаскар) — галандскі падарожнік-мараплавец. Вядомы адкрыццём вострава Эстадас і мыса Горн.

У канцы 1615 года адкрыў востраў Эстадас, у 1616 годзе адкрыў самы паўднёвы пункт Паўднёвай Амерыкі — адкрыты ім мыс ён назваў у гонар свайго роднага горада — Хорн. Цяпер мыс завецца Горн.

У 1618 годзе Схаўтэн апублікаваў у Амстэрдаме свой дзённік назіранняў, які неўзабаве быў перакладзены на іншыя мовы.

Абагнуўшы мыс Горн, ён даказаў, што Вогненная Зямля не з’яўляецца паўночным ускрайкам Невядомай Паўднёвай Зямлі.

Акрамя таго, вядомы падарожжамі ў водах Новай Гвінеі, Аўстраліі і Мадагаскара.

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Даследчыкі Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1567 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Даследчыкі Ціхага акіяна
Катэгорыя·Мараплаўцы Нідэрландаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1625 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі кругасветных падарожжаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хорне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных