wd wp Пошук:

Альфрэд Розенберг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Розенберг.

Альфрэд Розенберг пасля павешання

Альфрэд Розенберг (ням.: Alfred Rosenberg; 12 студзеня 1893, Рэвель, Расійская імперыя — 16 кастрычніка 1946, Нюрнберг, Германія) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Германіі, галоўны ідэолаг Нацыянал-Сацыялістычнай Нямецкай Работніцкай Партыі (NSDAP), рэйхсміністр па справах усходніх земляў ад 1941.

Прызнаны ваенным злачынцам на Нюрнбергскім працэсе (1.10.1946) і пакараны смерцю праз павешанне.

Жыццё ў Расійскай Імперыі

З сям’і прыбалтыйскіх немцаў: бацька — купец з Латвіі, маці — ураджэнка Эстоніі. Дзяцінства правёў у Эстоніі. У 1910 паступіў у Вышэйшую Тэхнічную школу ў Рызе, адкуль у 1915 разам са школай быў эвакуіраваны ў Маскву, дзе ў 1917 атрымаў дыплом архітэктара (дыпломная праца — праект крэматорыя). У кастрычніку 1917 падтрымліваў бальшавікоў, але пасля перайшоў на скрайнія антыбальшавіцкія пазіцыі. У 1918 уцёк у акупаваную немцамі Прыбалтыку, дзе спрабаваў уступіць у антыбальшавіцкі ваенны Добраахвотніцкі корпус.

Дзейнасць у NSDAP

У 1918 пераехаў у Мюнхен, дзе ўступіў у акультна-нацыяналістычную суполку «Туле», што стала адной з крыніц Нямецкай Работніцкай Партыі (DAP, надалей — NSDAP), у якую ўступіў у студзені 1919 раней за Адольфа Гітлера. У тым самым годзе пачаў працаваць у партыйнай газеце «Völkischer Beobachter» («Народны аглядальнік»), рэдактарам якой стаў у 1923. У 19231924 узначальваў партыю ў сувязі з арыштамі кіраўніцтва пасля няўдалага «Піўнога путчу». У 1929 заснаваў Ваенную Лігу за Нямецкую Культуру, а пазней і Інстытут па вывучэнні нямецкага пытання. У 1930 абіраецца ў Рэйхстаг. У 1933 прызначаны кіраўніком упраўлення замежнай палітыкай NSDAP.

Розенберг лічыцца аўтарам ключавых паняццяў нацыскай ідэалогіі, як «расавая тэорыя», «жыццёвая прастора» (Lebensraum), «канчатковае вырашэнне яўрэйскага пытання», адмовы ад Версальскага дагавору, змагання з «дэгенератыўным мастацтвам» і крытыкай хрысціянства. У 1920-1930-х пачаў выдаваць кнігі антысеміцкага зместу (1920 — «След яўрэяў у змене свету» і «Нізкая мараль у Талмудзе», 1922 — брашура «Прырода, асноўныя мэты і прынцыпы NSDAP», 1930 — «Міф ХХ стагоддзя»), што сталі падмуркам нацыскай ідэалогіі. Паводле яго расавае тэорыі на самым нізе антрапалагічнай лесвіцы размяшчаліся негры і семіты, на версе — «арыйцы» (скандынавы, фіны, галандцы, брытанцы і фламандцы на чале з немцамі). У адрозненні ад іншага кіраўніцтва Рэйху не лічыў славян ніжэйшай расай, а казаў, што пры спрыяльных умовах яны маглі б быць інтэграваныя ў арыйскую расу і нямецкую культуру. У той самы час японцам, як нямецкім саюзнікам, быў нададзены тытул «ганаровых арыйцаў».

Другая Сусветная вайна

З 1942 года офіс міністра па справах акупаваных усходніх тэрыторый Альфрэда Розенберга.

17 ліпеня 1941 ачоліў Рэйхміністэрства для акупаваных раёнаў Усходу (Reichministerium für die Besetzten Ostgebiete ці Ostministerium). Розенберг прапанаваў стварыць на захопленых землях СССР 4 Рэйхскамісарыяты: Остланд (Ostland), Украіна (Ukraine), Каўказ (Kaukasus) і Масква (Moskau), аднак былі створаныя толькі першыя два. Палітычнай мэтай акупацыі лічыў максімальнае паслабленне Расіі, шляхам раз’яднання яе земляў і перадачы іх новым адміністрацыйным утварэнням — Беларусі, Дону, Украіне. Выступаў за стварэнне вакол Расіі санітарнага кардону з буферных дзяржаў — Беларусі, Украіны, Цэнтральнай Азіі, якія б залежалі ад Рэйха, адначасова валодаючы пэўным самакіраваннем. Выступаў за роспускі калгасаў і надзяленне зямлёй сялян, спрыяў росту нацыянальнай свядомасці акупаваных народаў з мэтай мабілізацыі іх на змаганне з Расіяй.

На сканчэнні вайны быў арыштаваны аліянтамі. На Нюрнбергскім працэсе 1 кастрычніка 1946 за злачынствы супраць чалавецтва і за ўдзел у развязванні вайны быў асуджаны на смерць праз павешанне.

Сям’я

Быў жанаты двойчы: у першы раз у 19151923 з этнічнай эстонкай Гільдай Леезман, і ў другі ад 1925 з Гедвігай Крамер, ад якой меў сына, які памёр у дзяцінстве, і дачку Ірэнэ (1930-).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Рэйхсміністры
Выпускнікі МДТВ
Асобы
Антысемітызм у Германіі
Нацысцкая прапаганда
Нарадзіліся 12 студзеня
Памерлі 16 кастрычніка
Злачынцы Халакоста
Павешаныя
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Рускія эмігранты першай хвалі ў Германіі
Дактары навук
Кавалеры Ордэна крыві
Нарадзіліся ў 1893 годзе
Узнагароджаныя Залатым партыйным знакам НСДАП
Рэйхсляйтары
Нацысцкія злачынцы
Памерлі ў Нюрнбергу
Падсудныя Нюрнбергскага працэсу
Пакараныя смерцю ваенныя злачынцы
Постаці антысемітызму
Афіцэры СА
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Мемуарысты Германіі
Кіраўнікі акупацыйнага рэжыму Трэцяга рэйха
Памерлі ў 1946 годзе
Нарадзіліся ў Таліне