wd wp Пошук:

Эрнст Юліус Хэнель

Эрнст Юліус Хэнель (ням.: Ernst Julius Hähnel; 9 сакавіка 1811, Дрэздэн — 22 мая 1891, Дрэздэн) — нямецкі скульптар, прафесар Дрэздэнскай акадэміі мастацтваў.

Біяграфія

Хэнель вывучаў архітэктуру ў Мастацкай акадэміі Дрэздэна. У 1826 годзе пераязджае ў Мюнхен, дзе да 1831 вучыцца ў мясцовай Акадэміі вытанчаных мастацтваў, спачатку на архітэктара, затым — на скульптара. У 1831 годзе Хэнель прыязджае ў Рым, у 1831 ён разам з Готфрыдам Земперам наведвае Фларэнцыю. У 18351838 гадах Хэнель жыве ў Мюнхене, затым ён быў закліканы Г. Земперам у Дрэздэн і атрымаў ад таго замову на шэраг скульптур для новай дрэздэнскай Оперы. У 1845 годзе Хэнель адлівае для горада Бона статую Людвіга ван Бетховена. У 1846 годзе, да 500-гадовага юбілею Карлава ўніверсітэта ў Празе — чатырохмятровую статую імператара Карла IV. У 1848 годзе Эрнст Хэнель становіцца прафесарам Дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў і, як і Эрнст Рытшэль, быў ганараваны неафіцыйнага тытула «Заснавальніка дрэздэнскай школы скульптуры другой паловы XIX стагоддзі». Адным з вучняў Э. Хэнеля быў Іаганес Шылінг.

Э. Хэнель працаваў у Дрэздэне і стварыў для Галерэі старых майстроў шматлікія рэльефы, а таксама 6 фігур з пясчаніку — Аляксандра Македонскага, Лісіпа, Мікеланджэла, Дантэ, Рафаэля і Петэра фон Карнеліуса. Са статуі Рафаэля майстар зрабіў копіі па замовах берлінскай Нацыянальнай галерэі і лейпцыгскага Музея выяўленчых мастацтваў. У 1867 годзе скульптар стварае статую саксонскага караля Фрыдрыха Аўгуста II.

У 1859 годзе Э. Ю. Хэнель становіцца ганаровым доктарам Лейпцыгскага ўніверсітэта, у кастрычніку 1863 — ганаровым грамадзянінам Дрэздэна.

Галоўную цікавасць для Э. Хэнеля ўяўляла партрэтная пластыка. Яго статуі дэманструюць відавочную ідэалізацыю сваіх герояў у духу антычнай традыцыі.

Выбраныя творы

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118700103 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Ernst Julius Hähnel
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118700103 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118700103 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі ВНУ Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў Дрэздэне
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1811 годзе
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Пахаваныя ў Дрэздэне
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Скульптары Германіі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Дрэздэна
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрэздэне