wd wp Пошук:

Клаўдзіа Гуджэроці

Яго Эксцэленцыя Кла́ўдзіа Гуджэро́ці (7 кастрычніка 1955, Верона, Італія) — рымска-каталіцкі тытулярны архібіскуп Равела, дыпламат.

Біяграфія

Cкончыў факультэт усходніх моў і літаратуры пры Венецыянскім дзяржаўным універсітэце «Cà Foscari», атрымаў вучоную ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце Св. Ансельма ў Рыме.

Святарскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 1982.

Выкладаў у Тэалагічным каледжы Святога Зянона, Інстытуце экуменічных студый «Сан-Бернардзіна», універсітэтах Венецыі, Падуі і Рыма, Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта і Папскага ўсходняга інстытута. Аўтар некалькіх кніг і даследаванняў па ўсходняй хрысціянскай традыцыі, асабліва армянскай, і літургіі.

У 1985 паступіў на служэнне ў Ватыкан у Кангрэгацыю па справах усходніх цэркваў, быў сакратаром кардынала Акіле Сільвестрыні.

7 снежня 2001 прызначаны Апостальскім нунцыем (паслом Ватыкана) у Арменіі і Грузіі, узведзены ў званне тытулярнага біскупа Равела. 13 снежня 2001 прызначаны Апостальскім нунцыем у Азербайджане.

Біскупская хіратонія адбылася 6 студзеня 2002 ў Саборы Святога Пятра ў Ватыкане. Галоўным кансекратарам быў Папа Ян Павел II.

15 ліпеня 2011 прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі. 31 жніўня 2014 года, падчас святкаванняў 100-годдзя нараджэння біскупа Часлава Сіповіча, у Друі Апостальскі Нунцый упершыню прамаўляў па-беларуску, а таксама прасіў прабачэння за тое, што Касцёл не заўсёды паважаў і шанаваў беларускую мову і народ[1].

1 лістапада 2014 года, ва ўрачыстасць Усіх Святых, архібіскуп наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, дзе ўсклаў вянкі і памаліўся аб супакоі душаў ахвяр[2]. 13 лістапада 2015 года прызначаны Апостальскім Нунцыем ва Украіне[3]. Развітальная служба з удзелам К. Гуджэроці адбылася 12 снежня 2015 года[4].

15 снежня 2015 ён прыбыў як Апостальскі нунцый ва Украіну[5]. У ліпені 2020 года прызначаны Апостальскім нункцыем у Вялікабрытаніі[6]. У лістападзе 2022 года прызначаны прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў[7].

Узнагароды

Зноскі

  1. Гамілія Апостальскага Нунцыя на Імшы ў Друі ў межах святкаванняў 100-годдзя нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча
  2. Апостальскі нунцый памаліўся сёння ў Курапатах
  3. Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Беларусь — чатыры гады жыцця ў духу Любові
  4. Тадэвуш Кандрусевіч: з Божым нараджэннем і шчаслівага 2016 году — Году Міласэрнасці
  5. Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці распачаў служэнне ва Украіне
  6. nn.by
  7. catholic.by

Спасылкі

Папярэднік:
Марцін Відавіч
Апостальскі нунцый у Беларусі
15 ліпеня 2011 — 13 лістапада 2015
Пераемнік:
Габар Пінтэр
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Архібіскупы Італіі
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Гонару (Грузія)
Катэгорыя·Каталіцкія архібіскупы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Маўсеса Харэнацы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ў Азербайджане
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ў Арменіі
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ў Грузіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ва Украіне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вероне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі