wd wp Пошук:

Эдвард Льюіс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Льюіс.

Эдвард Льюіс (англ.: Edward B. Lewis, 20 мая 1918, г. Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, ЗША21 ліпеня 2004, Пасадэна, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1995 годзе разам з Э. Вішаўсам і Х. Нюслайн-Фольхард «за адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранняй стадыі эмбрыянальнага развіцця».

Біяграфія

Льюіс нарадзіўся ў горадзе Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, у сям’і Лауры (народжанай Хістэд) і Эдварда Б. Льюіса. У 1939 годзе ў г. Мінеапаліс скончыў Мінесоцкі ўніверсітэт і атрымаў ступень бакалаўра ў галіне біялагічнай статыстыкі. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у якасці метэаролага ў ВПС ЗША. З 1947 года прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія). З 1948 года ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце (прафесар біялогіі з 1956 года).

Аўтар навуковых прац па вывучэнні (на дразафіле) генетычных механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця.

Доктар філасофіі (1942).

Член Амерыканскай Нацыянальнай АН, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Edward B. Lewis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Edward B. Lewis // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Edward B. Lewis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. LIBRIS — 2008. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. NNDB — 2002.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Выпускнікі Мінесоцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Эмбрыёлагі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уілкс-Барэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 ліпеня
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
Катэгорыя·Памерлі ў Пасадзіне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Генетыкі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне