wd wp Пошук:

Шумагіна астравы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Шума́гіна астравы (англ.: Shumagin Islands) — архіпелаг каля паўднёвага ўзбярэжжа паўвострава Аляска (ЗША). Агульная плошча — 1192,369 км². Насельніцтва (2000 г.) — 953 чалавекі.

Геаграфія

Астравы Шумагіна месцяцца ў заходняй частцы заліва Аляска. Іх агульная колькасць астравоў — каля 20. Найбуйнейшы востраў Унга (442,188 км²) знаходзіцца ўсяго ў 6,3 км на поўдзень ад паўвострава Аляска. Архіпелаг утвораны ў выніку тэктанічных зрухаў у раёне напаўзання Паўночна-Амерыканскай пліты на Ціхаакіянскую пліту. Для яго характэрна частая сейсмічная актыўнасць. Канчаткова астравы адлучыліся ад паўвострава Аляска пасля заканчэння ледавіковага перыяду. Суша складзена гранітамі і вулканічнымі асадкавымі пародамі. На астравах знойдзены радовішчы золата.

Клімат марскі вільготны. Тэмпература паветра на працягу года вагаецца паміж -10°C і +15°C. Узімку характэрны частыя штармы, аднак вада каля ўзбярэжжа не замярзае.

Прырода

На астравах Шумагіна вылучаюцца 2 асноўныя экалагічныя зоны. На прыбярэжных раўнінах дамінуе лугавая і лясная расліннасць, вышэй — тундра. Фаўна прадстаўлена шматлікімі марскімі птушкамі, ластаногімі, бурымі мядзведзямі, чарнабурымі лісамі і г. д. У мінулым каля берагоў сустракаліся марскія каровы.

Гісторыя

Астравы Шумагіна былі здаўна населены алеутамі, якія называюць іх Qagiiĝun. 30 жніўня 1741 г. былі адкрыты расійскай экспедыцыяй на чале В. Берынга, названы ў гонар аднаго з чальцоў экспедыцыі. У апісанні 1839 г. на астравах узгадваюцца 12 вёсак. Акрамя мясцовых алеутаў, сюды былі пераселены алеуты з усходняй часткі Алеуцкіх астравоў. У 1867 г. архіпелаг быў перададзены пад кантроль ЗША. У пачатку XX ст. была створана рыбаперапрацоўчая прамысловасць, якая застаецца асновай эканомікі да нашых дзён.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Аляскі
Катэгорыя·Архіпелагі
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вулканічныя астравы
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты