wd wp Пошук:

Шаміль Саідавіч Рахматулін

Шаміль Саідавіч Рахматулін (19201943) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Шаміль Рахматулін нарадзіўся 7 верасня 1920 года ў Томску. Скончыў сярэднюю школу. У 1939 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе скончыў Маскоўскае артылерыйскае вучылішча. З таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

З верасня 1943 года гвардыі капітан Шаміль Рахматулін камандаваў 146-м гвардзейскім артылерыйска-мінамётным палком 14-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 30 верасня 1943 года полк Рахматуліна пераправіўся праз Дняпро у раёне пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР і захапіў плацдарм на яго заходнім беразе, пасля чаго адбіў вялікую колькасць нямецкіх контратак. 1 кастрычніка 1943 года Рахматулин загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў чарнігаўскім парку на Вале[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 лютага 1944 года за «ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Шаміль Рахматулін пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі[1][2].

У гонар Рахматуліна названы вуліца ў Казані, вуліца і завулак у Чарнігаве[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Шаміль Саідавіч Рахматулін на сайце «Героі краіны»
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому и сержантскому составу артиллерии Красной Армии» от 9 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 24 февраля (№ 11 (271)). — С. 1

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Томску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі