wd wp Пошук:

Шальнік

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шальнік. Ша́льнік[4][5] (Alísma) — род кветкавых раслін сямейства шальнікавыя (Alismataceae).

Батанічнае апісанне

Шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя водныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае. Лісце суцэльнае, на чаранках, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі белага колеру, з трыма пялёсткамі, сабраныя ў мяцёльчатыя суквецці. Плод — шматарэшак.

Арэал

Налічваецца каля дзесяці (11[6]) відаў, шырока распаўсюджаныя па ўсім свеце. Большай часткай — у Паўночным паўшар’і, таксама ў Аўстраліі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Усходняй Афрыцы і Цэнтральнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 3 віды шальніка[7]: шальнік злакавы (Alisma gramineum), шальнік ланцэтны (Alisma lanceolatum), шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica).

Значэнне

З’яўляюцца кормам андатры і качак[5]. Трава ў свежым выглядзе ядавітая для жывёл[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Species Plantarum: 342 (1753)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 11. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.
  6. Alisma (англ.)  // The Plant List
  7. Растения Беларуси

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Шальнік
Катэгорыя·Флора Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара