wd wp Пошук:

Шальнікавыя

Шальнікавыя[3] (Alismatáceae) — сямейства аднадольных раслін.

Арэал

Шальнікавыя — амаль касмапалітнае сямейства, віды якога адсутнічаюць толькі ў значнай часткі Арктыкі, на многіх астравах Ціхага акіяна, у некаторых пустынях і высакагор’ях. У Паўночным паўшар’і яны прадстаўлены багацей, чым у Паўднёвым, а віды найбольш буйных родаў сямейства — стрэлкаліст (Sagittaria) і Echinodorus — асабліва шматлікія ў Амерыцы.

Sagittaria sagittifolia. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Склад сямейства

Сямейства Шальнікавыя ўключае 17 родаў[4].

Сярод прадстаўнікоў сямейства — такія шырока распаўсюджаныя расліны берагоў вадаёмаў і балотаў, як стрэлкаліст звычайны (Sagittaria sagittifolia) са стрэлападобным лісцем і гронкамі даволі буйных амаль белых кветак і шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica), распаўсюджаны паўсюдна і часта расце на вільготных месцах уздоўж дарог і сцежак падобна шырока вядомаму трыпутніку вялікаму (Plantago major), за што яшчэ К. Лінеем была названа «вадзяным трыпутнікам».

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Водныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Шальнікавыя