Не блытаць з Гарох жураўліны. Чына лясная[3], або Жураўліны гарох[4][5] (Láthyrus sylvéstris) — кветкавая расліна, від роду Чына (Lathyrus) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Тыпавы від (лектатып) роду.
Шматгадовая травяністая расліна. Сцябло прасцёртае, крылатае, да 2 м даўжынёй, моцна разгалінаванае. Лісце на крылатых хвосціках, з адной парай ланцэтных лісточкаў 5—12 см даўжынёй і 6—20 мм шырынёй, на верхавіне адцягнутых у вострую вяршыньку, якія сканчаецца вусікам.
Кветкі па 3—8 і больш у гронках на пазухавых слаба граневых кветканосах, ружовыя, кветаножкі іх прамыя або адхіленыя. Чашачка шыроказваночкавая, ніжні яе зубец даўжэй астатніх. Сцяг з круглява-авальнай пласцінкай, на верхавіне з выманнем, і кароткім вузкім кіпцікам.
Бабы 6—7 см даўжынёй і 0,7—1 см шырынёй, сціснутыя, даўгавата-лінейныя. Насенне шарападобнае або даўгаватае.
Сустракаецца па лясных ўзлесках і ў зарасніках кустоў, шырока распаўсюджаны ў Еўропе і на Каўказе.
Lathyrus sylvestris L., Sp. Pl. 2: 733 (1753).