wd wp Пошук:

Чыкагскі сімфанічны аркестр

Чыкагскі сімфанічны аркестр (англ.: Chicago Symphony Orchestra) — амерыканскі сімфанічны аркестр, які базуецца ў Чыкага, штат Ілінойс. Аркестр быў заснаваны ў 1891 годзе. Па традыцыі, якая склалася ў амерыканскай музычнай крытыцы, Чыкагскі сімфанічны аркестр уключаюць у склад так званай «Вялікай пяцёркі» вядучых сімфанічных аркестраў краіны. Каля 60 разоў запісы Чыкагскага аркестра атрымлівалі музычную прэмію «Грэмі». Сярод дырыжораў і салістаў, якія выступалі з аркестрам, былі Сяргей Рахманінаў, Марыс Равель, Рыхард Штраус, Сяргей Пракоф’еў, Аарон Копленд, Арнольд Шонберг, Леанард Бернстайн, Леапольд Стакоўскі, Юджын Ормандзі. У 2008 годзе Чыкагскі сімфанічны аркестр быў названы лепшым аркестрам ЗША (і пятым у спісе лепшых аркестраў свету) па версіі музычнага часопіса Gramophone[1].

Музычныя кіраўнікі і галоўныя дырыжоры

Зноскі

  1. Tom Huizenga Chicago Symphony Tops U.S. Orchestras(нявызн.). NPR (21 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2012. Праверана 31 снежня 2008. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Аркестры ЗША
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Чыкага
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1891 годзе