wd wp Пошук:

Аарон Копленд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Копленд. Аарон Копленд (англ.: Aaron Copland; 14 лістапада 1900, Нью-Ёрк — 2 снежня 1990, Норт Тарытаўн, Нью-Ёрк) — амерыканскі кампазітар, піяніст, дырыжор і педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і эмігрантаў з Літвы (прозвішча бацькі была Каплан, і ён яго англізаваў). У 15 гадоў вырашыў стаць кампазітарам. У 1921—1924 Аарон займаўся ў Амерыканскай кансерваторыі Фантэнбло, дзе сустрэўся з Надзяй Буланжэ, якая стала яго настаўніцай. Па вяртанні ў ЗША ён апублікуе свае першыя творы. У 1927 яго канцэрт для фартэпіяна з аркестрам выконваюць Сяргей Кусявіцкі і Бостанскі сімфанічны аркестр. Канцэрт выкарыстоўвае элементы джаза, што выклікае сярод публікі скандал.

У 1928—1931 кампазітар вядзе Коплендаўскія канцэрты, на якіх прапагандуе найноўшых амерыканскіх кампазітараў, у 1932—1933 кіруе Фестывалем сучаснай музыкі, на якіх выступае як піяніст, дырыжор і педагог. На прэзідэнцкіх выбарах 1936 года Копленд падтрымлівае камуністычную партыю, не будучы камуністам; яго бярэ на ўлік ФБР. У 1950-я гады ён трапляе ў «Чорны спіс» Галівуда. У гэты ж час Копленд адкрывае для сябе Веберна і Булеза, цікавіцца серыйнай тэхнікай, разам з тым працягваючы пісаць і ў неакласічнай манеры.

У пачатку 1970-х кампазітар захворвае хваробай Альцгеймера і спыняе складаць музыку, хоць не пакідае дырыжыраванне да 1983.

Копленд пра музыку

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Aaron Copland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Оперныя кампазітары
Катэгорыя·Дырыжоры ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 2 снежня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Музычныя педагогі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты праграмы Фулбрайта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брукліне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Піяністы ЗША
Катэгорыя·Кінакампазітары ЗША
Катэгорыя·Кампазітары ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»