wd wp Пошук:

Чудніў

Чуднаў[2] ці Чудніў[3] (укр.: Чуднів) — горад у Жытомірскім раёне Жытомірскай вобласці Украіны. Плошча 10 км². Насельніцтва 5782 чал. (1 студзеня 2012).

Гісторыя

1416 годам датуюцца першыя згадкі ў гістарычных крыніцах. На працягу 244 гадоў, пасля скасаваньня самастойнага Кіеўскага ўдзельнага княства, уласнікамі Чуднава былі князі Астрожскія і Заслаўскія. Першым яго ўладальнікам у 1507 годзе стаў Канстанцін Астрожскі, які атрымаў гэтае мястэчка разам з найбліжэйшымі паселішчамі ў падарунак ад Вялікага Князя Літоўскага Жыгімонта Першага. Калі род Заслаўскіх згас, мястэчка пачало пераходзіць з рук у рукі, пакуль яго не набыў граф Адам Лаўрэн Жавускі, які нарадзіўся ў Нясвіжы і быў сынам роднай сястры князя Караля Радзівіла. Пасля ягонай смерці мястэчка перайшло ва ўласнасць сыну Генрыку. З ягонай сямʼёй, меркавана, сябраваў пісьменнік Ян Баршчэўскі[4].

У 2012 годзе Чудніў атрымаў статус горада.

Насельніцтва

Насельніцтва
189719591970197920012012
10 500 5903 6430 7390 6450 5782

Славутасці

У 2019 на прыватным падворку было выяўлена чыгуннае надмагілле. На пліце змешчаны надпіс на польскай мове: «Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей, пісьменнік натхненняў і пачуцця. Жыў цнатліва 70 год. Памёр 28 лютага 1851 года»[5]. Мяркуюць, што беларускі літаратар Ян Баршчэўскі быў пахаваны на Чуднаўскіх каталіцкіх могілках, але дакладнае месца невядомае[6].

Зноскі

  1. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2012 року, Київ-2012 (rar) — Державний комітет статистики України (укр.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8. С. 474 — карта Жытомірскай вобласці
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  4. Сьцежкамі Яна Баршчэўскага. Беларуская гісторыя ўкраінскага гораду Чуднава
  5. Ва Украіне знайшлі надмагілле класіка беларускай літаратуры — nashaniva.by
  6. svaboda.org

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Жытомірскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гарады Жытомірскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара