wd wp Пошук:

Кварцыт

Кварцыт
Кварцыт

Кварцыт — метамарфічная горная парода, якая складаецца галоўным чынам з кварца. Дужы і трывалы кварцавы пясчанік з крамяністым цэментам, белы, шэры, або чырванаваты[1], вельмі цяжкі для апрацоўкі.

Генезіс — дыягенез або метамарфізм кварцавага пяску. Трываласць на сціск 100—450 МПа, аб’ёмная маса ў сярэднім 2.6 г/см3, шчыльнасць у сярэднім 2.68 г/см3, цвёрдасць па шкале Моаса — 7, вогнетрываласць да 1770 °C. Склад: кварц 70-80%, лушчак, плагіяклазы, тальк і г. д. Тэкстура: масіўная, сланцаватая, плямістая. Структура: крупчастая.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Hamilton et al 1976 Metamorphic Rocks - Quartzite(англ.) . Сайт: «Rocks Rock!» (rocks-rock.com). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 4 жніўня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц больш 14 дзён
Катэгорыя·Метамарфічныя горныя пароды