wd wp Пошук:

Цэнтральнаеўрапейскі час

Часавыя паясы Еўропы:
сініЗаходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0)
Заходнееўрапейскі летні час (UTC+1)
блакітныЗаходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0)
чырвоныЦэнтральнаеўрапейскі час (CET) (UTC+1)
Цэнтральнаеўрап. летні час (UTC+2)
жоўтыКалінінградскі час (USZ1) (UTC+2)
хакіУсходнееўрапейскі час (EET) (UTC+2)
Усходнееўрапейскі летні час (UTC+3)
зялёныМінскі час (FET), Маскоўскі час (MSK) (UTC+3)

Светлыя колеры паказваюць на тое, што ў краіне няма летняга часу: Алжыр, Ісландыя, Расія, Беларусь, Туніс.

Цэнтральнаеўрапейскі час (англ.: Central European Time, CET) уяўляе сабой адну з назваў часавога пояса UTC+1. Гэтым часам карыстаюцца некаторыя еўрапейскія і паўночнаафрыканскія краіны. Большасць з іх карыстаюцца таксама цэнтральнаеўрапейскім летнім часам (CEST) UTC+2 у якасці летняга часу.

У вузейшым сэнсе пад цэнтральнаеўрапейскім часам маецца на ўвазе сістэма вылічэння часу ў тых краінах і тэрыторыях Еўропы (Аўстрыя, Албанія, Андора, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Ватыкан, Венгрыя, Германія, Гібралтар, Данія, кантынентальная частка Іспаніі, Італія, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Македонія, Мальта, Манака, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Сан-Марына, Сербія, Славакія, Славенія, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя), дзе ўзімку выкарыстоўваецца час часавога пояса UTC+1, а ўлетку — часавога пояса UTC+2.

Геаграфія

Круглы год па цэнтральнаеўрапейскім часе жывуць Алжыр і Туніс.

Наступныя краіны і тэрыторыі выкарыстоўваюць цэнтральнаеўрапейскі час узімку паміж 1:00 UTC апошняй нядзелі кастрычніка і 1:00 UTC апошняй нядзелі сакавіка:

Сінонімы

З-за наяўнасці вялікай колькасці дзяржаў у гэтым поясе сустракаюцца і іншыя абазначэнні:

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Часавыя паясы