wd wp Пошук:

Цепламасаабмен

Цепламасаабмен — дысцыпліна, якая вывучае заканамернасці працэсаў цеплаабмену, што суправаджаюцца пераносам рэчыва, то ёсць, масаабменам(руск.) бел.[1]:8.

Цепламасаабмен у тэхніцы

На практыцы, цепламасаабмен адбываецца ў многіх тэхнічных сістэмах, якія выкарыстоўваюць у сваёй працы вадкія або газападобныя асяроддзі. Гэта-кацельныя ўстаноўкі, цеплавыя сеткі, ліцейная вытворчасць, рознае цеплаабменнае абсталяванне, напрыклад, электрастанцый, канструкцыі будынкаў і збудаванняў і г. д. Уласна працоўнае асяроддзе, пры гэтым, чыстае рэчыва або розныя сумесі і растворы, можа заставацца пастаянным або, змяняючы агрэгатны стан, ажыццяўляць фазавыя пераходы, такія як, выпарэнне ў парапаветранае асяроддзе, кандэнсацыя пара з сумесі «пар-паветра», астыванне расплаваў і т. п.

Да тэхналогій, у аснове якіх ляжаць цепламасаабменныя працэсы, адносяць наступныя[2]:

Прадмет вывучэння цепламасаабмену

Працэс цепламасаабмену не можа быць зведзены да простай сумы цеплаперадачы і перамяшчэння масы. Прычына ў тым, што, у тэхніцы, звычайна, цячэнне вадкасцяў або газаў суправаджаецца нераўнамерным размеркаваннем тэмпературы, а часам, як следства, ціску. Пры гэтым механічныя ўласцівасці асяроддзя — шчыльнасць, вязкасць, цеплаправоднасць, могуць самі значна залежаць ад гэтых параметраў. Гэта значыць, пытанні распаўсюджвання цяпла ў асяроддзі і рух асяроддзя становяцца звязанымі. Дадатковай складанасцю можа стаць няўстойлівасць бягучага стану такіх асяроддзяў.

Такім чынам, у залежнасці ад канкрэтных умоў, працэсаў цепламасаабмену працякаюць па-рознаму. Яны маюць розныя заканамернасці развіцця і апісваюцца рознымі матэматычнымі раўнаннямі. Даследаванне падобных асаблівасцяў і з’яўляецца прадметам вывучэння цепламасаабмену[1]:6.

Метады рашэння задач цепламасабмену

Задачы цепламасабмену фармулююцца ў матэматычнай форме пры дапамозе раўнанняў гідрадынамікі[3]. Затым яны вырашаюцца дакладнымі і набліжанымі метадамі[4].

Дадатковыя звесткі

Цепламасаабмен, у адрозненне ад тэрмадынамікі, разглядае развіццё працэсаў у прасторы і часе. Разлік працэсаў цепламасаабмену дазваляе вызначыць размеркаванні тэмператур, канцэнтрацый кампанентаў сумесі, а таксама патокаў цеплыні і масы асяроддзя як функцыі каардынатаў і часу.

Істотны ўклад у развіццё тэорыі цепламасаабмену сярод айчынных навукоўцаў, ўнеслі: А. Ё. Вейнік[5], М. В. Кірпічоў(руск.) бел., С. С. Кутатэладзэ(руск.) бел., А. В. Лыкаў, Б. С. Петухоў(руск.) бел., В. І. Субоцін(руск.) бел.[6]:3.

Зноскі

  1. 1 2 Орлов М. Е. Теоретические основы теплотехники. Тепломассообмен: учебное пособие.— Ульяновск: Изд. УлГТУ,— 2013.— 204 с. ISBN 978-5-9795-1148-1 (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2019.
  2. Массообмен // Химическая энциклопедия на сайте Edudic.ru (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2019.
  3. Котляр, 1987, с. 3—65
  4. Котляр, 1987, с. 66—298
  5. Член-корреспондент Вейник Альберт-Виктор Иозефович // Официальный сайт Национальной академии наук Беларуси (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2014.
  6. Суслов В. А. Тепломассообмен: учебное пособие, 3-е изд., перераб. и доп., — Санкт-Петербург: Изд. ГОУ ВПО СПбГТУРП.— 2008.— 120 с. ISBN 5-230-14398-3 (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Цепламасаабмен