wd wp Пошук:

Агрэгатны стан

Агрэга́тны стан (лат. aggregatus “агрэгатус” – злучаны) – стан існавання рэчыва, які адрозніваюцца ад іншых агрэгатных станаў характарам цеплавога руху малекул (атамаў) рэчыва і іхняга ўзаемадзеяння. Пераходы ад аднаго агрэгатнага стану да іншага звычайна характарызуюцца скачкападобнымі зменамі асноўных фізічных характарыстык рэчыва (у прыватнасці, шчыльнасці, цвёрдасці, энтрапіі).

Існуюць наступныя агрэгатныя станы рэчываў:

Напрыклад, лёд, вада і вадзяная пара з’яўляюцца праыкладамі адпаведна цвёрдага, вадкага і газападобнага стану аднаго і таго ж рэчыва (вады).

Вадкасці і цвёрдыя целы належаць да г.зв. кандэнсаваных сістэм. У іх малекулы (атамы) размяшчаюцца блізка адна ад адной, і сілы ўзаемадзеяння паміж імі значна большыя. У выніку вадкасці і цвёрдыя целы толькі нязначна змяняюць свой аб’ём пад уплывам механічнага ці тэмпературнага ўздзеяння.

Як асобны агрэгатны стан можа разглядацца таксама плазма, бо зараджаныя часцінкі, з якіх яна складаецца, у адрозненне ад нейтральных малекул газу, узаемадзейнічаюць на вялікіх адлегласцях. У той жа час, плазма па многіх характарыстыках супадае са звычайным газам.

Пераход вадкасці ў газ называецца кіпеннем, адваротны працэс – кандэнсацыяй. Пераход цвёрдага рэчыва ў вадкае – плаўленнем, адваротны – цвярдзеннем, зацвердзяваннем. Пераход цвёрдага рэчыва ў газ завецца сублімацыяй. Тэмпературы, пры якіх адбываюцца гэтыя працэсы пры нармальным атмасферным ціску з’яўляюцца важнымі характарыстыкамі рэчываў.

Пераходы з аднаго агрэгатнага стану ў іншы могуць адбывацца як скачком, пры пэўных значэннях тэмпературы і ціску, гэтак і без такога скачка, што паказвае на пэўную умоўнасць вызначэння асобных агрэгатных станаў. З гэтай прычыны ў навуцы карыстаюцца больш агульнымі паняткамі фазы і фазавага пераходу.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Тэрмадынаміка
Агрэгатныя станы