Цвінтарэй[3][4] (Centaurium) — род кветкавых раслін сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй 5—35[4] см. Сцябло прамое, чатырохграннае, голае або пакрытае кароткімі сасочкамі.
Лісце супраціўнае, простае, з суцэльным краем. Кветкі ружовага, радзей жоўтага або белага колеру, сабраныя ў разгалінаваныя вілаватыя, часам коласападобныя суквецці ці адзіночныя. Чашачка трубчастая, вуглаватая. Тычынак 5. Плод — каробачка.
Расліны роду растуць пераважна ва ўмераных і субтрапічных зонах Паўночнага паўшар’я, таксама сустракаюцца ў Паўночнай Афрыцы, Аўстраліі і Паўднёвай Амерыцы (Чылі).
Род налічвае каля 50[4] відаў.
Некаторыя з іх: