wd wp Пошук:

Хвоснік звычайны

Хвоснік звычайны, Хваснік звычайны[3], Пярыльцы[4][5] (Hippuris vulgaris) — водная шматгадовая травяністая расліна, распаўсюджаная ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы; від роду хвоснік (Hippuris) сямейства трыпутнікавыя (Plantaginaceae).

Паходжанне назвы

Афіцыйная навуковая назва віду ў беларускай мове з’яўляецца даслоўным перакладам лацінскай назвы Hippuris vulgaris, дзе Hippuris паходзіць ад hippa — конь і ura — хвост; vulgaris — звычайны (лац.). Сама лацінская назва паходзіць ад старажытнагрэчаскай, якая адлюстроўвае бачанне грэкамі надводных парасткаў хвосніка падобнымі на конскія хвасты.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Хвоснік звычайны — паўзучая расліна, якая насялялае на плыткаводдзі. Яго тоўстыя карэнішчы знаходзяцца пад вадой, але вялікая частка лісцеў узвышаецца над паверхняй вады на 20-30 см.

Кветкі непрыкметныя і з’яўляюцца не на ўсіх раслінах.

Распаўсюджанне і асяроддзе пасялення

Від цыркумбарэальны, гэта значыць расце ў Паўночным паўшар’і. Па сучасных дадзеных, на тэрыторыі Расіі распаўсюджаны паўсюдна, за выключэннем зоны стэпаў і паўпустынь, вечнай мерзлаты і высакагор’яў; пераважае ва ўсходняй частцы Расіі, роўна як і вадзяны арэх (Trapa). У Злучаных Штатах Амерыкі ён расце ў асноўным на паўночным усходзе, але сустракаецца і на поўдні: у Нью-Мексіка і Арызоне. Аддае перавагу вадзе з невысокай кіслотнасцю.

Распаўсюджваецца пасродкам дробных плывучых ліпкіх пладоў, якія, дасягнуўшы патрэбнай ступені спеласці, аддзяляюцца ад матчынай расліны. Плады распаўсюджваюцца альбо цячэннем, альбо птушкамі, да лап якіх надоўга прыліпаюць.

Значэнне і ўжыванне

У фітатэрапіі хвоснік звычайны выкарыстоўваецца для гаення ран, напрыклад, супынення ўнутраных і знешніх крывацёкаў, лячэння язвавай хваробы страўніка. З’яўляецца заспакаяльным сродкам пры запаленнях скуры.

Ён у вялікіх колькасцях паглынае метан і таму паляпшае якасць паветра ў балотах, дзе часта сустракаецца. Аднак ён можа быць пустазеллем, і робіць цяжкім прыток вады ў рэках і канавах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Трыпутнікавыя
Катэгорыя·Водныя расліны