wd wp Пошук:

Вадзяны арэх

Вадзяны́ арэ́х[4], або Рагу́льнік, Чылім (Trāpa) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства Плакуновыя (Lythraceae). Раней уваходзіў у склад сямейства вадзянаарэхавых, якому цяпер нададзены статус падсямейства. Больш за 10 відаў.

Арэал

Пашыраны пераважна ў прэсных вадаёмах Еўропы, Азіі і Афрыкі. На Беларусі рэдка (у далінах Дняпра, Прыпяці, іх прытокаў і ў некаторых азёрах Паазер’я) трапляецца вадзяны арэх плывучы (Trapa natans).

Расце ў стаячых водах азёр, старыц, рачных заток, утварае зараснікі. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Асобныя месцазнаходжанні ахоўваюцца як помнікі прыроды.

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя травяністыя расліны з плаваючай на паверхні вады разеткай лісця і апушчаным у ваду сцяблом даўжынёй 60—120 см з відазмененым лінейным перыстарассечаным падводным лісцем. Надводнае лісце скурыстае, з рамбічнай няроўназубчастай пласцінкай. Кветкі дробныя, адзіночныя, у пазухах лісця, белыя. Плод — бурая арэхападобная касцянка з 2—4 рогападобнымі выступамі.

Выкарыстанне

Лекавыя і дэкаратыўныя (прыдатныя для аквакультуры), у некаторых краінах (Кітаі, Японіі, Індыі і інш.) культывуюцца як каштоўныя харчовыя (плады ядомыя, багатыя крухмалам, бялком, цукрам, алеем) і кармавыя (у лісці шмат бялку і інш.) расліны.

Батанічная класіфікацыя

Віды

Паводле звестак The Plant List на 2013 год, у склад роду ўключаны[5]:

Статус некаторых відаў, нядаўна апісаных на Далёкім Усходзе Расіі, застаецца нявысветленым:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Trapa у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Species in Trapa(англ.) . The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (14 студзеня 2013). Праверана 17 красавіка 2014.
  6. Е. Н. Берестенко(недаступная спасылка)
  7. Fl. Ross. Dal’nego Vostoka 451 2006

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Плакуновыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара