У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Радрыгес. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Хамес Давід Радрыгес Рубіа (ісп.: James David Rodríguez Rubio; нар. 12 ліпеня 1991, Кукута, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, нападнік грэчаскага клуба «Алімпіякос» і нацыянальнай зборнай Калумбіі.
У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступах за клуб «Энвігада», у якім правёў два сезоны. У 2008 годзе перайшоў у склад аргенцінскага клуба «Банфілд». Да складу клуба «Порту» далучыўся 6 ліпеня 2010 года за 5,1 млн еўра, падпісаўшы кантракт на чатыры гады. 24 мая 2013 года французскі клуб «Манака» набыў іграка за 45 млн еўра і яго аднаклубніка Жуана Матынью за 25 млн еўра.
22 ліпеня 2014 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Хамеса ў мадрыдскі «Рэал». У сезоне 2016/17 страціў месца ў аснове каралеўскага клуба, і ў сувязі з жаданнем «Рэала» набыць Дані Себальяса выказаў жаданне пакінуць каманду. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў двухгадовую арэнду мюнхенскай «Баварыі»[7]. У чэрвені 2019 года стала вядома, што «Баварыя» не будзе набываць іграка, і той вярнуўся ў «Рэал», пачаўшы сезон 2019/20 у складзе мадрыдскага клуба.
У верасні 2020 года перайшоў у англійскі «Эвертан»[8]. У сезоне 2021/22 перастаў з’яўляцца на полі, і ў верасні 2021 года быў прададзены ў катарскі клуб «Аль-Раян»[9]. У верасні 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Аль-Раянам» і ў якасці свабоднага агента папоўніў склад грэчаскага «Алімпіякоса».
11 кастрычніка 2011 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі ў гульні супраць зборнай Балівіі.
У складзе зборнай Калумбіі трапіў на чэмпіянат свету 2014. З 6 забітымі мячамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.
«Банфілд»
«Порту»
«Рэал»
«Баварыя»: