wd wp Пошук:

Фіялка высокая

Фіялка высокая[3] (Viola elatior) — кветкавая расліна з роду Фіялка (Viola) сямейства Фіялкавыя (Violaceae).

Апісанне

Шматгадовая кароткаапушаная травяністая расліна з прамастойным сцяблом вышынёй 15—50 см. Лісце трохвугольна прадаўгавата-ланцэтнае з вузкакрылатымі чаранкамі. Прылісткі вельмі буйныя, лістападобныя, ланцэтныя або яйкападобна-ланцэтныя. Кветкі на кветаножках, светла-сінія з зеленаватым шпорцам, белаватым зевам і цёмнымі палоскамі на пялёстках. Чашалісцікі ланцэтныя, вострыя. Плод — сухая каробачка.

Цвіце ў маічэрвені, пладаносіць у ліпені. Размнажэнне насеннае.

Распаўсюджанне

Пашырана ў Еўразіі: заходнія і цэнтральныя раёны Усходняй Еўропы, Крым, Каўказ, горныя раёны Сярэдняй Азіі, Заходняя Сібір. Лесастэпавы від. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночна-заходняй мяжой арэала.

Расце невялікімі групамі і адзінкавымі асобнікамі. Месцы росту: поймавыя дубравы і лугі, хмызняковыя зараснікі, ускрайкі мяшаных лясоў.

Класіфікацыя

Таксанамія

  яшчэ 34 сямействы
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 200 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Фіялка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Фіялкавыя     від Фіялка высокая
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 15 родаў  
     

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Фіялка
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны