wd wp Пошук:

Фёдар Іванавіч Чарных

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Фёдар Чарных (нар. 21 мая 1991, Масква) — літоўскі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Ягелонія» з Беластока і нацыянальнай зборнай Літвы.

Кар’ера

Клубная

Першыя крокі ў футболе рабіў у Вільнюсе, а ў 2009 годзе перабраўся ў магілёўскі «Дняпро». Неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. Пасля вылету «Дняпра» з Вышэйшай лігі ў сакавіку 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан», дзе трывала гуляў у аснове. Пасля сезона ў наваполацкім клубе вярнуўся ў «Дняпро». Правёў за магілёўскі клуб усе 32 матчы чэмпіянату 2013, звычайна выступаў на пазіцыі правага флангавага нападніка.

Сезон 2014 таксама распачаў у складзе «Дняпра». 25 мая 2014 года вызначыўся дублем у матчы з брэсцкім «Дынама», чым дапамог «Дняпру» атрымаць першую перамогу у чэмпіянаце 2014 (2:0). Неўзабаве з’явілася інфармацыя аб тым, што Фёдар можа пакінуць магілёўскі клуб па заканчэнні кантракта ўлетку 2014 года[3]. У канцы мая выступаў у матчах за зборную Літвы, у пачатку чэрвеня вярнуўся ў Магілёў. 11 чэрвеня 2014 года правёў свой апошні матч за «Дняпро» (супраць мінскага «Дынама»), пасля з-за хваробы не выступаў. 20 чэрвеня кантракт з «Дняпром», які сканчваўся ў ліпені 2014 года, быў датэрмінова скасаваны[4].

У ліпені 2014 года падпісаў кантракт з польскім клубам «Гурнік»[5], які па выніках сезона 2013/14 вярнуўся ў найвышэйшы польскі дывізіён — Экстраклясу. Здолеў стаць адным з найлепшых ігракоў «Гурніка», забіўшы ў сезоне 2014/15 11 галоў.

31 жніўня 2015 года перайшоў у беластоцкую «Ягелонію»[6]. У сезоне 2016/17 дапамог камандзе стаць срэбраным прызёрам чэмпіянату Польшчы. У студзені 2018 года стаў іграком маскоўскага «Дынама»[7]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе дынамаўцаў, аднак з красавіка 2019 года стаў заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Арэнбург», дзе гуляў да ліпеня 2020 года.

У верасні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»[8] і неўзабаве вярнуўся ў «Ягелонію»[9].

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Літвы да 21 года. 14 лістапада 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Літвы ў таварыскім матчы супраць Арменіі[10][11]. 11 кастрычніка 2013 года забіў свой першы гол за зборную — у браму Латвіі (2:0) у адборачным матчы да чэмпіянату свету 2014. Пазней стаў капітанам зборнай Літвы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009 (2)Д1Дняпро22
2010Д1Дняпро234
2011Д1Дняпро181
2012Д1Нафтан305
2013Д1Дняпро324
2014 (1)Д1Дняпро103
2014/15Д1Гурнік3211
2015/16 (пач.)Д1Гурнік61
2015/16Д1Ягелонія273
2016/17Д1Ягелонія3412
2017/18 (1)Д1Ягелонія213
2017/18 (2)Д1Дынама91
2018/19Д1Дынама222
2019/20 (пач.)Д1Дынама00
2019/20Д1Арэнбург110

Зноскі

  1. Fedor Cernych // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Fiodor Černych // FBref.com
  3. Футбол. Федор Черных в ближайшее время может покинуть “Днепр”
  4. Федор Черных покидает могилевский “Днепр”
  5. Черных подписал контракт с польским клубом «Гурник» Лэнчна
  6. Черных перешел в «Ягеллонию»
  7. Московское «Динамо» объявило о трансфере капитана сборной Литвы Черных
  8. Московское «Динамо» расторгло контракт с капитаном сборной Литвы Федором Черных
  9. Черных перешел в «Ягеллонию»
  10. Федор Черных вызван в сборную Литвы
  11. 7 фактов о Федоре Черных — футболисте, который активно покидает чемпионат Беларуси(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Футбалісты Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Масква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Арэнбург
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Ягелонія Беласток
Катэгорыя·Ігракі зборнай Літвы па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гурнік Лэнчна
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы