wd wp Пошук:

Зборная Латвіі па футболе

Нацыянальная зборная Латвіі па футболе (лат.: Latvijas Nacionālā futbola izlase) — зборная, якая прадстаўляе Латвію на міжнародных спаборніцтвах па футболе. Да далучэння да СССР ні разу не гуляла ў фінальнай стадыі чэмпіянатаў свету, пасля распаду СССР адзін раз прыняла ўдзел у чэмпіянаце Еўропы — у 2004 годзе.

Гісторыя

Першы матч зборная правяла ў 1922 годзе супраць каманды Эстоніі. Найбольшага поспеху латышы змаглі дамагчыся ў Балтыйскім Кубку, заваяваўшы яго 19 разоў. Перад Другой сусветнай вайной Латвія была наймацнейшай прыбалтыйскай зборнай, але значна саступала ў класе лепшым еўрапейскім камандам. Нягледзячы на ​​гэта, Латвія была блізкая да таго, каб прабіцца ў фінальны турнір чэмпіянату свету па футболе 1938. Прайграўшы на другім этапе адбору зборнай Аўстрыі 2:1, тым не менш Латвія павінна была апынуцца на фінальным турніры чэмпіянату свету па футболе 1938, бо Аўстрыя была анексавана Германіяй і выключаная са складу ўдзельнікаў.

З 1940 па 1992 год зборная каманда не існавала асобна, бо Латвія ўваходзіла ў склад Савецкага Саюза. Першы матч пасля паўторнага прызнання ФІФА зборная правяла 8 красавіка 1992 у Бухарэсце супраць Румыніі.

Найвышэйшым дасягненнем з’яўляецца выхад у фінальную частку чэмпіянату Еўропы 2004 года, дзе яны змаглі дамагчыся нічыёй з Германіяй і ледзь не стварылі сенсацыю ў матчы са зборнай Чэхіі.

Статыстыка выступаў у афіцыйных турнірах

Чэмпіянаты свету (адборачныя турніры)

Год Адборачная група Месца Матчы Перамогі Нічыі Паражэнні Мячы Ачкі
Сцяг Францыі 1938Група 8122009—34
Сцяг ЗША 1994Група 36120574—215
Сцяг Францыі 1998Група 441031610—1410
Сцяг Паўднёвай Карэі Сцяг Японіі 2002Група 6481165—164
Сцяг Германіі 2006Група 351243518—2115
Сцяг ПАР 2010Група 231052318—1517
Сцяг Бразіліі 2014Група G51022610—208
Сцяг Расіі 2018Група B5102177—187

Чэмпіянаты Еўропы (адборачныя турніры)

Год Адборачная група Месца Матчы Перамогі Нічыі Паражэнні Мячы Ачкі
Сцяг Англіі 1996Група 651040611—2012
Сцяг Бельгіі Сцяг Нідэрландаў 2000Група 241034313—1213
Сцяг Партугаліі 2004Група 42851210—616
Сцяг Аўстрыі Сцяг Швейцарыі 2008Група F51240815—1712
Сцяг Польшчы Сцяг Украіны 2012Група F4103259—1211
Сцяг Францыі 2016Група A6100556—195

Зноскі

  1. Men’s RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зборная Латвіі па футболе