wd wp Пошук:

Дынамічная геалогія

Дынамічная геалогія — галіна геалогіі, якая вывучае працэсы, якія адбываюцца ў нетрах (эндагенныя) і на паверхні (экзагенныя) Зямлі.

Дынамічную геалогію заснавала вучэнне Ч. Лаеля. Яна даследуе заканамернасці развіцця экзагенных і эндагенных працэсаў у іх узаемасувязі, што мае вялікае практычнае значэнне, у прыватнасці для пошукаў карысных выкапняў, прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва.

Да экзагенных адносяцца працэсы фізічнага, хімічнага і біялагічнага выветрывання, якія прыводзяць да разбурэння горных парод. Сюды адносіцца геалагічная дзейнасць ветру, вады і марозу. Да эндагенных працэсаў адносяцца магматызм і метамарфізм, тэктанічныя рухі. Выкарыстоўваюцца даныя геафізікі і геахіміі.

Да дынамічнай геалогіі раней прылічалі глебазнаўства, а сёння ўлічваюць геалагічную дзейнасць у біясферы і наасферы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Раздзелы геалогіі