Франц фон Паўль Шранк (ням.: Franz von Paula Schrank[5], 21 жніўня 1747 — 22 снежня 1835, Мюнхен, Германскі саюз) — нямецкі батанік[5], міколаг[6], заолаг[5], натураліст (прыродазнавец)[5][7], прафесар матэматыкі і фізікі[7], доктар багаслоўя.
У розных крыніцах сустракаюцца розныя формы запісу імя Шранка:
Франц фон Паўль Шранк нарадзіўся 21 жніўня 1747 года[7].
На дзявятым годзе жыцця Шранк паступіў у школу езуітаў у Пасау, дзе ён атрымаў выдатную адукацыю і ўступіў у ордэн[7].
Пазней Франц фон Паўль Шранк быў у Бразіліі, дзе ў яго праявілася цікавасць да навукі[7].
Ён працягнуў сваю багаслоўскую кар’еру ў 1776 годзе ў Вене і атрымаў ступень доктара багаслоўя. Ужо ў тым жа годзе Шранк стаў прафесарам матэматыкі і фізікі ў сярэдняй школе ў горадзе Амбергу[7].
Ён унёс значны ўнёсак у батаніку, апісаўшы мноства відаў раслін[8].
Франц фон Паўль Шранк памёр у Мюнхене 22 снежня 1835 года[7].
Франц фон Паўль Шранк спецыялізаваўся на папарацепадобных, мохападобных, водарасцях, насенных раслінах і на мікалогіі[6].