wd wp Пошук:

Міхаэль Шумахер

Міхаэль Шумахер (ням.: Michael Schumacher; 3 студзеня 1969, Гюрт-Гермольгайм, Паўночны Рэйн-Вестфалія, ФРГ) — гоншчык Формулы-1, сяміразовы чэмпіён свету, уладальнік шматлікіх рэкордаў Формулы-1, самы паспяховы пілот за ўсю гісторыю аўтаспорту.

У прэсе яго часта называюць «Сонечным хлопчыкам», «Чырвоным баронам» або «Шумі». У Першую сусветную вайну «Чырвоным баронам» клікалі лепшага аса вайны — барона Манфрэда фон Рыхтгофена, які лётаў на аэраплане чырвонага колеру. Шумахер жа атрымаў мянушку «Чырвоны барон» з-за аддаленага вонкавага падабенства, чырвонага колеру баліда Ferrari, чырвонай спартыўнай формы і сваёй непераможнасці.

Былы спартсмен трапіў у кому ў канцы снежня 2013 пасля няшчаснага выпадку на гарналыжным курорце ў французскіх Альпах. Міхаэль Шумахер катаўся на лыжах і зваліўся, а затым стукнуўся галавой аб камень. Знаходзіўся без прытомнасці і перанёс некалькі аперацый.

У канцы чэрвеня 2014 года было абвешчана, што Шумахер праз шэсць з паловай месяцаў выйшаў з комы і пераведзены ў рэабілітацыйную клініку ў Лазане са шпіталя ў Грэноблі. З верасня гэтага ж года ён праходзіць аднаўленне на сваёй швейцарскай віле, размешчанай на беразе Жэнеўскага возера.

Кар’ера ў «Формуле-1»

Першая гонка ў кар’еры адбылася на гран-пры Бельгіі 1991 года за каманду Jordan. Шумахер замяніў Бертрана Гашо, які трапіў пад варту пасля спрэчкі з таксістам. Ужо падчас кваліфікацыі Шумахер паказаў, што ён можа быць вельмі хуткім: паказаў сёмы вынік, але гонку не змог скончыць з-за праблемы са счапленнем[4].

Зноскі

  1. Michael Schumacher // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michael Schumacher // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119092069 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Michael Schumacher debiutuje w F1(польск.) . autocentrum.pl (25 жніўня 2019). Праверана 30 лістапада 2019.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтагоншчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1 з Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пераможцы Гран-пры Формулы-1
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Пілоты Формулы-1 паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны Формулы-1
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі