wd wp Пошук:

Формула-1 у сезоне 1950

Сезон 1950 года ў Формуле-1 даў старт першаму Чэмпіянату Свету сярод пілотаў Формулы-1 пад эгідай Міжнароднай Федэрацыі Аўтаспорта (FIA). Чэмпіянат складаўся з сямі этапаў, 6 з каторых прайшлі ў Еўропе, і адзін у ЗША. Амерыканскі этап быў праведзены ў рамках гонкі 500 міль Індыянапаліса па правілах Амерыканскай Асацыяцыі Аўтаспорта (ААА). Сезон доўжыўся 113 дзён (з 13 мая па 3 верасня). У спаборніцтвах удзельнічала 80 гоншчыкаў, з каторых 33 удзельнічала толькі ў Indianapolis 500.

Джузэпэ «Ніна» Фарына стаў пераможцам і першым у гісторыі Формулы-1 Чэмпіёнам Свету. Хуан Мануэль Фанхіа і Луіджы Фаджыёлі зянялі адпаведна другое і трэцяе месцы.

Джузэпэ «Ніна» Фарына — першы чэмпіён свету ў гонках класа Формула-1.

Рэгламент

Рашэнне аб правядзенні чэмпіянатаў свету па аўтагонках у класе Формула 1 было прынята FIA ў 1949 годзе па ініцыятыве дэлегата ад Італіі Антоніо Брывіа Сфорцы. Уласна клас Ф1 з’явіўся яшчэ двума гадамі раней пад назвай Формула A і прадугледжваў працоўны аб’ём атмасферных рухавікоў 4500 см3, кампрэсарных — 1500 см3. Гэтыя тэхнічныя патрабаванні дазвалялі прымаць удзел у гонках Формулы 1 аўтамабілям даваеннай распрацоўкі, такім, як «Alfa-Romeo-158» ці «Maserati-4CL», і першапачаткова мелі тэрмін дзеяння да канца 1953 года.

Сістэма налічэння ачкоў пілотам была прама процілеглая тым, што выкарыстоўваліся ў чэмпіянатах свету сярод марак у 1925—1927 гг. і чэмпіянатах Еўропы ў 1935—1939 гг., спадкаемцам якіх па сутнасці і стаў чэмпіянат у класе Формула 1. Раней выкарыстоўвалася сістэма «штрафных» ачкоў, і задачай удзельнікаў было набраць іх як мага менш, а па новым рэгламентам ачкі ў чэмпіянаце налічваліся за месцы на фінішы з першага па пятае па наступнай схеме: 8-6-4-3-2 плюс яшчэ адно ачко прысуджалася за найхутчэйшае кола ў гонцы.

Чэмпіёнам, такім чынам, станавіўся гоншчык, які набраў найбольшую колькасць ачкоў. У залік чэмпіянату ішлі чатыры лепшых выніка з сямі этапаў, прычым адным з іх стала амерыканская 500-мільная гонка ў Індыянапалісе — такім чынам FIA зрабіла спробу звесці разам еўрапейскі і амерыканскі аўтаспорт, шляхі якіх да таго часу ўжо паспелі разысціся.

Удзельнікі і каманды

У першым Чэмпіянаце Свету ўдзельнічалі 14 каманд (4 завадскія і 10 незалежных) разам з удзельнікамі на ўласных машынах. У гонцы Indianapolis 500 удзельнічалі толькі амерыканскія каманды, канструктары і пілоты. Канфігурацыі шасі, рухавікоў і нумары ўдзельнікаў змяняліся ў рамках асобных этапаў.

Alfa Romeo 158 дамінавала сярод сваіх канкурэнтаў у 1950 годзе.
Каманда Канструктар Шасі Рухавік Гума Пілот Этапы
Alfa Romeo SpA Alfa Romeo 158/159 Alfetta Alfa Romeo 158 1.5 L8 P Хуан Мануэль Фанхіа 1-2, 4-7
Джузэпэ Фарына 1-2, 4-7
Луіджы Фаджыёлі 1-2, 4-7
Рэг Парнл 1
Кансальва Санезі 7
П'ера Таруфі 7
Scuderia Ambrosiana Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 D Дэйвід Марэй 1, 7
Дэйвід Хэмпшыр 1, 6
Рэг Парнл 6
T.A.S.O. Mathieson ERA ERA E-Type ERA 1.5 L6 D Лэслі Джонсан 1
Пітэр Уолкер ERA ERA E-Type ERA 1.5 L6 D Пітэр Уолкер 1
Тоні Ролт 1
Джо Ф'юры Maserati 4CL Maserati 4CLT 1.5 L4 D Джо Ф'юры 1
Брайан Шоўі-Тэйлар 1
Боб Джэрард ERA ERA B-Type
ERA A-Type
ERA 1.5 L6 D Боб Джэрард 1-2
Automobiles Talbot-Darracq Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Іў Жыро-Кабанту 1, 4-6
Луі Раз'е 1, 4-6
Філіп Этанселен 1, 5
Эжэн Мартан 1, 4
П'ер Левек 5-6
Раймон Саммер 6
Ecurie Belge Talbot-Lago [T26C Talbot23CV 4.5 L6 D Джонні Клэс 1-2, 4-7
Officine Alfieri Maserati Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 P Луі Шірон 1-2, 4, 6-7
Франка Роль 2, 6-7
Энрыка Плятэ Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 P Туло де Граффенрыд 1-2, 4, 7
Бірабонгзэ Бхадунэй 1-2, 4, 7
Джо Келлі Alta Alta GP Alta 1.5 L4 D Джо Келлі 1
Джэфры Крослі Alta Alta GP Alta 1.5 L4 D Джэфры Крослі 1, 5
Scuderia Achille Varzi Maserati 4CLT/48
4CL
Maserati 4CLT 1.5 L4 P Хасэ Фройлан Гансалез 2, 6
Альфрэда Піан 2
Нелла Пагані 4
Тоні Бранка 4
Horschell Racing Corporation Cooper-JAP Cooper T12 JAP 1.1 V2 D Хэры Шэл 2
Equipe Gordini Simca-Gordini Simca-Gordini 15 Gordini 15C 1.5 L4 E Рабер Мазон 2, 6-7
Марыс Трынцін'ян 2, 7
Філіп Этанселен Talbot-Lago Talbot-Lago T26C 23CV 4.5 L6 D Філіп Этанселен 2, 4, 6-7
Эжэн Шабу 6
Ecurie Rosier Talbot-Lago Talbot-Lago T26C 23CV 4.5 L6 D Луі Раз'е 2, 7
Анры Луво 7
К'юс Харысан ERA ERA B-Type ERA 1.5 L6 D К'юс Харысан 1-2, 7
Пітэр Уайтхэд Ferrari Ferrari 125 F1 Ferrari 125 1.5 V12 D Пітэр Уайтхэд 2, 6-7
Scuderia Ferrari Ferrari Ferrari 125 F1
Ferrari 275 F1
Ferrari 375
Ferrari 125 1.5 V12
Ferrari 275 3.3 V12
Ferrari 375 4.5 V12
P Луіджы Вілларэзі 2, 4-5
Альберта Аскары 2, 4-5, 7
Раймон Саммер 2, 4
Дарына Серафіна 7
Ferrari 125 F1 Ferrari 125 1.5 V12 Пітэр Уайтхэд 4
Scuderia Milano Maserati 4CLT/50 Maserati 4CLT 1.5 L4 P Фелічэ Банета 4
Milano-Speluzzi Milano 1 Speluzzi 1.5 L4 7
Maserati-Milano 4CLT/50 Milano 1.5 L4 6
Франка Камоці 7
Ecurie Bleue Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Хэры Шэл 4
Раймон Самер Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Раймон Самер 5, 7
Ecurie Lutetia Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Эжэн Шабу 5
Тоні Бранка Maserati Maserati 4CL Maserati 4CLT 1.5 L4 P Тоні Бранка 5
Шарль Пазі Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Charles Pozzi 6
Луі Раз'е 6
Кліментэ Б'яндэці Ferrari-Jaguar Ferrari 166 S Jaguar XK 3.4 L6  ? Кліментэ Б'яндэці 7
Пауль Піч Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 P Пауль Піч 7
Гі Мерэс Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Гі Мерэс 7
П'ер Левек Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D П'ер Левек 7

Каляндар

У каляндар першага сезона ўвайшлі шэсць асноўных этапаў, плюс гонка «500 міль Індыянапаліса», якая аж да 1960 лічылася часткай чэмпіянату, але за гэты час толькі адзін гоншчык Формулы 1 прыняў у ёй удзел.

Этап Афіцыйная назва гонкі Гран-Пры Траса Дата
1 IIIrd RAC British Grand Prix Гран-Пры Вялікабрытаніі Silverstone Circuit, Сільверстоўн 13 Мая
2 XIe Grand Prix Automobile de Monaco Гран-Пры Манака Circuit de Monaco, Монтэ-Карла 21 Мая
3 XXXIVth Indianapolis International Motor Sweepstakes 500 міль Індыянапаліса Indianapolis Motor Speedway, Індыянапаліс 30 Мая
4 X Grosser Preis der Schweiz Гран-Пры Швейцарыі Circuit Bremgarten, Брэмгартэн 4 Чэрвеня
5 XII Grote Prijs van Belgiё Гран-Пры Бельгіі Circuit de Spa-Francorchamps, Спа 18 Чэрвеня
6 37e Grand Prix de l’ACF Гран-пры Францыі Reims-Gueux, Рэймс 2 Ліпеня
7 21o Gran Premio d’Italia Гран-Пры Італіі Autodromo Nazionale Monza, Монца 3 Верасня

Агляд Чэмпіянату

Першы Чэмпіянат Свету прайшоў пад знакам поўнай перавагі аўтамабіляў Alfa Romeo. Аб перавазе гэтых балідаў можа сведчыць той факт, што з 391 кола (2447,6 км) усіх дыстанцый еўрапейскіх этапаў пілоты міланскай каманды былі наперадзе на 384-х колах (2364, 4 км). Гэты паказчык дагэтуль нікім не пераўзыдзены за ўсю доўгую гісторыю Формулы-1.

Барацьба за ўладанне чэмпіёнскім тытулам ішла паміж пілотамі міланскай каманды — італьянцам Джузэпэ Фарынам і аргенцінцам Хуанам-Мануэлем Фанхіа.

Гран-Пры Вялікабрытаніі

ПазіцыяПілотКанструктарЧас
1 Джузэпэ ФарынаAlfa Romeo2:13:23,6
2 Луіджы ФаджыёліAlfa Romeo+ 2,6
3 Рэг ПарнлAlfa Romeo+ 52,0
ПП Джузэпэ ФарынаAlfa Romeo1:50,8
НК Джузэпэ ФарынаAlfa Romeo1:50,6

Асноўны артыкул: Гран-Пры Вялікабрытаніі 1950 года 13 мая 1950 года на былым ваенным аэрадроме ў Сільверстоўне ў прысутнасці караля Вялікабрытаніі Георга VI і каралевы, а таксама 150000 гледачоў, адбыўся першы Гран Пры Чэмпіянату Свету. Каманда Alfa Romeo, якая ўпэўнена выглядала на гоначных трасах у пасляваенны час, дамінавала сярод сваіх канкурэнтаў — яе пілоты Джузэпэ Фарына, Хуан Мануэль Фанхіа, Луіджы Фаджыёлі і Рэг Парнл упэўнена занялі першы шэраг стартавага поля. Гэтакі жа пераканаўчы вынік пілоты міланскай каманды паказалі і ў гонцы, акупаваўшы ўвесь подыум — Фарына стаў пераможцам, Фаджолі фінішаваў другім, Парнл трэцім. Не пашанцавала толькі Фанхіа, які за восем колаў да фінішу сышоў з-за спынення рухавіка. З 24-х пілотаў, што стартавалі, 11 даехалі да фініша.

Гран-Пры Манака

ПазіцыяПілотКанструктарЧас
1 Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo3:13:18,7
2 Альберта Аскары Ferrari+ 1 Кола
3 Луі Шырон Maserati+ 2 Колы
ПП Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo1:50,2
НК Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo1:51,0

Асноўны артыкул: Гран-Пры Манака 1950 года Пачатак Гран-Пры Манака адзначыўся першым у гісторыі Формулы 1 масавым завалам, у выніку якога сышлі дзевяць пілотаў. На першым крузе Джузэпэ Фарына ў павароце Tabac страціў кіраванне і ўрэзаўся ў сцяну. Пілот Maserati Хасэ Фройлан Гансалес, які ішоў непасрэдна за ім, не змог пазбегнуць удару. Луіджы Фаджыёлі затармазіў, але гэта прывяло толькі да другой часткі аварыі, у якой прынялі ўдзел яшчэ шэсць пілотаў. Такім чынам, з трох пілотаў Alfa Romeo на трасе ў гэты раз застаўся толькі адзін Хуан Мануэль Фанхіа, якому не пашанцавала ў Сільверстоўне. Аргенцінец па выніках трохгадзіннай гонкі атрымаў упэўненую перамогу, на круг апярэдзіўшы Альберта Аскары, які выступаў у складзе Ferrari.

Індыанапаліс 500

ПазіцыяПілотКанструктарЧас
1 Джонні Парсанс Kurtis-Offenhauser2:46:55,97
2 Біл Холанд Deidt-Offenhauser+ 1 Кола
3 Моры Роўз Deidt-Offenhauser+ 1 Кола
ПП Уолт Фолкнер Kurtis-Offenhauser4:27,97
НК Джонні Парсанс Kurtis-Offenhauser1:09,77

Асноўны артыкул: 500 міль Індыянапаліса 1950 года Трэцім этапам чэмпіянату афіцыйна лічылася 500-мільная гонка ў Індыянапалісе. Але ніхто з асноўных удзельнікаў чэмпіянату туды не прыехаў (прадэманстраваўшы нежаданне злівацца з амерыканскім аўтаспортам). Гонку выйграў Джоні Парсанс, атрымаўшы восем ачкоў у залік Чэмпіянату Свету. У наступныя гады «Інды» трымалася асабняком, ствараючы вельмі дзіўную сітуацыю ў асабістым заліку.

Парсанс атрымаў за перамогу 9 балаў (8 за перамогу і 1 за найлепшы круг) і ненадоўга зрабіўся прэтэндэнтам на чэмпіёнскі тытул, маючы столькі ж ачкоў, як і Фарына з Фанхіа. У выніку Парсанс фінішаваў шостым у асноўным заліку пілотаў у канцы сезона з 9 баламі за адзіны этап. Таксама Парсанс належыць да групы трох пілотаў, што выйгралі сваю дэбютную гонку ў Чэмпіянаце Формулы-1 (першым быў Фарына на Брытанскім гран-пры 1950 года, а трэцім Джанкарла Багеці на гран-пры Францыі 1961 года).

Гран-Пры Швейцарыі

ПазіцыяПілотКанструктарЧас
1 Джузэпэ Фарына Alfa Romeo2:02:53,7
2 Луіджы Фаджыёлі Alfa Romeo+ 0,4
3 Луі Раз'е Talbot-Lago+ 1 Кола
ПП Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo2:42,1
НК Джузэпэ Фарына Alfa Romeo2:41,6

Асноўны артыкул: Гран-Пры Швейцарыі 1950 года Тры гоншчыка Alfa Romeo зноў панавалі на трасе падчас Гран-Пры Швейцарыі. У выніку перамог Фарына, Фаджолі стаў другім, адстаўшы на 0,4 с, а вось Фанхіа, як і ў Сільверстоўне, не пашанцавала — яго спыніла паломка рухавіка. Сышлі і абодва гоншчыка Ferrari, а трэцяе месца заняў Раз’е, які скарыстаўся сходам Фанхіа.

У Швейцарскім гран-пры таксама прымаў удзел матагоншчык Нэла Пагані, для якога нэта быў першы і апошні гран-пры ў Формуле. Дагэтуль італьянец паспяхова выступаў у Матацыклетных гран-пры. Пагані скончыў гонку на сёмай пазіцыі.

Гран-Пры Бельгіі

ПазіцыяПілотКанструктарЧас
1 Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo2:47:26,0
2 Джузэпэ Фарына Alfa Romeo+ 14,0
3 Луі Раз'е Talbot-Lago+ 2:19,0
ПП Джузэпэ Фарына Alfa Romeo4:37,0
НК Джузэпэ Фарына Alfa Romeo4:34,1

Асноўны артыкул: Гран-Пры Бельгіі 1950 года Да Бельгійскага этапа дабараліся толькі 14 улзельнікаў. Шмат прыватных гоншчыкаў зняліся з гран-пры з-за высокіх коштаў. У асноўным да этапа даехалі ўсе лідары з Alfa Romeo, Ferrari і Talbot-Lago.

Фанхіа выйграў пяты этап, які адбыўся ў Бельгіі. Фаджолі зноў заняў другое месца, а трэцім стаў Раз’е. Лідар чэмпіянату, стартаваўшы з поўл-пазіцыі, фінішаваў толькі чацвёртым, з-за праблем з трансмісіяй пад канец гонкі. Некаторую інтрыгу ў гонку ўнёс Раймон Самер на Talbot, які лідараваў пяць колаў пасля таго, як гоншчыкі Alfa Romeo наведалі боксы для дазапраўкі. Але француз вымушаны быў спыніць барацьбу — згарэў рухавік на яго аўтамабілі.

Гран-Пры Францыі

ПазіцыяПілотКанструктарЧас
1 Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo2:57:26,0
2 Луіджы Фаджыёлі Alfa Romeo+ 25,7
3 Пітэр Уайтхэд Ferrari+ 3 Колы
ПП Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo2:30,6
НК Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo2:35,6

Асноўны артыкул: Гран-Пры Францыі 1950 года Шосты этап у Францыі зноў скончыўся перамогай Фанхіа, на рахунку якога тут было і найхутчэйшае кола. Фаджолі ў трэці раз запар фінішаваў другім, а трэцяе месца заняў Пітэр Уайтхед на новай Ferrari-375 з атмасферным рухавіком, якая дэбютавала на мінулым этапе ў Спа (ён, аднак, быў прыватным гоншчыкам, а сама Scuderia Ferrari у Рэймсе адсутнічала). Фарына спачатку ішоў першым, але затым праблемы з падачай паліва адкінулі яго далёка назад. Джузэпэ здолеў прарэзаць пелатон наскрозь і выйсці на трэцяе месца, але толькі для таго, каб неўзабаве канчаткова сысці.

Гран-Пры Італіі

ПазіцыяПілотКанструктарЧас
1 Джузэпэ Фарына Alfa Romeo2:15:17,4
2 Дарына Серафіні
Альберта Аскары
Ferrari+ 1:18,6
3 Луіджы Фаджыёлі Alfa Romeo+ 1:35,6
ПП Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo1:58,6
НК Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo2:00,0

Асноўны артыкул: Гран-Пры Італіі 1950 года Да апошняга этапу сусветнага першынства Гран-Пры Італіі — Фарына меў на сваім рахунку 22 ачкі (2 перамогі), а Фанхіа — 26 (3 перамогі). Фаджолі, які чатыры разы займаў другія месцы, з 24 ачкамі таксама меў шанцы на перамогу ў асабістым заліку. Абодвум італьянцам для чэмпіёнскага звання патрэбная была толькі перамога (Фаджолі ў дадатак да гэтага неабходна было прайсці і лепшы круг), а Фанхіа мог абмежавацца і другім месцам.

Менавіта лідар чэмпіянату стартаваў на Гран-пры Італіі з першай пазіцыі, аднак на пачатковай стадыі гонкі ён прапусціў наперад Фарыну і Альберта Аскары, які быў неверагодна хуткі ў той уік-энд, у кваліфікацыі італьянец заняў другое месца, а пасля старту пачаў атакі на Фарыну і нават выйшаў у лідары, але затым яго напаткалі механічныя праблемы. Аднак гонка на гэтым для пілота Ferrari не была скончана, паколькі ён скарыстаўся машынай свайго партнёра па камандзе Дарына Серафіны і фінішаваў другім. Да падобнага вырашэння звярнуўся і Хуан-Мануэль Фанхіа пасля таго, як на яго балідзе адмовіла скрынка перадач. Але неўзабаве Фанхіа канчаткова сышоў. Фарына жа ўпэўнена выйграў гонку, а разам з ёй і чэмпіёнскі тытул. Луіджы Фаджыёлі хоць і фінішаваў трэцім, але апярэдзіць Фанхіа ў барацьбе за другую пазіцыю ў чэмпіянаце не змог, паколькі ў залік пайшлі чатыры другіх месца ў папярэдніх гонках.

Вынікі і пазіцыі

Гран-Пры

Этап Гран-Пры Поўл-пазіцыя Найхутчэйшае кола Пераможца Канструктар Афіцыйны вынік
1 Гран-Пры Вялікабрытаніі * Джузэпэ Фарына * Джузэпэ Фарына * Джузэпэ Фарына * Alfa Romeo Дэталі
2 Гран-Пры Манака * Хуан Мануэль Фанхіа * Хуан Мануэль Фанхіа * Хуан Мануэль Фанхіа * Alfa Romeo Дэталі
3 500 міль Індыянапаліса * Уолт Фолкнер * Джонні Парсанс * Джонні Парсанс * Kurtis Kraft-Offenhauser Дэталі
4 Гран-Пры Швейцарыі * Хуан Мануэль Фанхіа * Джузэпэ Фарына * Джузэпэ Фарына * Alfa Romeo Дэталі
5 Гран-Пры Бельгіі * Джузэпэ Фарына * Джузэпэ Фарына * Хуан Мануэль Фанхіа * Alfa Romeo Дэталі
6 Гран-Пры Францыі * Хуан Мануэль Фанхіа * Хуан Мануэль Фанхіа * Хуан Мануэль Фанхіа * Alfa Romeo Дэталі
7 Гран-Пры Італіі * Хуан Мануэль Фанхіа * Хуан Мануэль Фанхіа * Джузэпэ Фарына * Alfa Romeo Дэталі

Пазіцыі пілотаў

Схема размеркавання ачкоў згодна з пазіцыяй у гонцы.

Месца ў гонцы  1-ае   2-ое   3-яе   4-ае   5-ае   найхутчэйшае кола 
Ачкі 8 6 4 3 2 1
Пазіцыя Пілот ВБР
МАН
500
ШВР
БЕЛ
ФРА
ІТА
Ачкі
1 * Джузэпэ Фарына 1 Ret 1 4 7 1 30
2 * Хуан Мануэль Фанхіа Ret 1 Ret 1 1 Ret / Ret 27
3 Луіджы Фаджыёлі 2 Ret 2 2 2 (3) 24 (28)
4 Луі Раз'е 5 Ret 3 3 6† 4 13
5 Альберта Аскары 2 Ret 5 DNS 2† 11
6 Джонні Парсанс 1 9
7 Біл Холанд 2 6
8 Бірабонгзэ Бхадуней Ret 5 4 Ret 5
9 Пітэр Уайтхэд DNS 3 7 4
= Луі Шырон Ret 3 9 Ret Ret 4
= Рэг Парнл 3 Ret 4
= Маўры Роўз 3 4
13 Дарына Серафіні 2† 3
= Іў Жыро-Кабанту 4 Ret Ret 8 3
= Раймон Самер 4 Ret Ret Ret Ret 3
= Рабер Мазон Ret 4 Ret 3
= Сесіл Грын 4 3
= Філіп Этанселен 8 Ret Ret Ret 5† 5 3
19 Фелічэ Банета 5 Ret DNS 2
20 Эжэн Шабу Ret 5† 1
= Джоўі Чытвуд 5† 1
= Тоні Бетэнхаўзен 5† 1
Туло дэ Граффенрыд Ret Ret 6 6 0
Боб Джэрард 6 6 0
Луіджы Вілларэзі Ret Ret 6 DNS 0
Лі Уоллард 6 0
Шарль Пазі 6† 0
Джонні Клэс 11 7 10 8 Ret Ret 0
К'юс Харысан 7 Ret Ret 0
П'ер Левек 7 Ret Ret 0
Уолт Фолкнер 7 0
Нелла Пагані 7 0
Херы Шэл Ret 8 0
Джордж Конар 8 0
Джэфры Крослі Ret 9 0
Дэвід Хэмпшыр 9 Ret 0
Пол Руссо 9 0
Тоні Бранка 11 10 0
Пэт Флаэрці 10 0
Брайан Шоўі-Тэйлар 10† 0
Джо Фрай 10† 0
Майран Фор 11 0
Дуэйн Картэр 12 0
Мэк Хэлінгс 13 0
Джэк МакГрэт 14 0
Трой Раттман 15 0
Джын Хатлі 16 0
Джыммі Дэйвіс 17 0
Джонні МакДаўэлл 18 0
Уолт Браўн 19 0
Трэвіс Уэбб 20 0
Джэры Хойт 21 0
Уолт Эдэр 22 0
Джэкі Хоўмс 23 0
Джым Рэзман 24 0
Джо Келлі NC 0
Франка Роль Ret Ret Ret 0
Эжэн Мартан Ret Ret 0
Хасэ Фройлан Гансалез Ret Ret 0
Дэвід Марэй Ret Ret 0
Марыс Трынцін'ян Ret Ret 0
Лэслі Джонсан Ret 0
Пітэр Уокер Ret† 0
Тоні Ролт Ret† 0
Генры Бэнкс Ret 0
Біл Шындлер Ret 0
Фрэд Агабашыян Ret 0
Джымі Джэксан Ret 0
Сем Хэнкс Ret 0
Дзік Рэтман Ret 0
Дзюк Дынсмо Ret 0
Бэйліс Ліўрэт Ret† 0
Біл Кэнтрэл Ret† 0
Гі Мерэс Ret 0
Пауль Піч Ret 0
Кліментэ Б'ёндэцці Ret 0
Анры Луво Ret 0
Франка Камоці Ret 0
Кансальва Санезі Ret 0
П'ера Таруффі Ret† 0
Альфрэда Піан DNS 0
Пазіцыя Пілот ВБР
МАН
500
ШВР
БЕЛ
ФРА
ІТА
Ачкі
Легенда
КолерВынік
ЗолатаПераможца
Срэбра2-е месца
Бронза3-е месца
ЗялёныФініш у ачках
Блакітны Фініш без ачкоў
Фініш без класіфікацыі (NC)
ФіялетавыНе фінішаваў (Ret)
Чырвоны Не кваліфікаваўся (DNQ)
Не прайшоў перадкваліфікацыю (DNPQ)
ЧорныДыскваліфікаваны (DSQ)
Белы Не Стартаваў (DNS)
Гонку адмянілі (C)
Светла-блакітны Удзельнічаў толькі ў практыцы (PO)
Пятнічны тэст-пілот (TD)
(з 2003 года)
Пусты Не практыкаваўся (DNP)
Выключаны (EX)
Не з’явіўся (DNA)

Паўтлусты шрыфт — Поўл-пазіцыя
Курсіў — Найхутчэйшае кола

Заліку Кубка канструктараў у тыя гады не існавала, але, калі б ён праводзіўся, то пераможцам стала б з вялікім адрывам каманда Alfa Romeo. Яна набрала 85 ачкоў супраць 15 ў найбліжэйшага пераследніка Ferrari.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сезоны Формулы-1
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Формула-1
Катэгорыя·1950 год у спорце