wd wp Пошук:

Фердынанд Фош

Фердынанд Фош (фр.: Ferdinand Foch; 2 кастрычніка 1851, Тарб20 сакавіка 1929, Парыж) — французскі ваенны дзеяч, маршал Францыі з 6 жніўня 1918.

Раннія гады

Сын чыноўніка, праўнук салдата войска Напалеона. Навучаўся ў езуіцкіх каледжах. Пад час франка-прускай вайны ў 1870 пайшоў добраахвотнікам. Служыў у 4-ым палку пяхоты, але не прымаў удзел у ваенных дзеяннях. Дэмабілізаваны ў сакавіку 1871. Навучаўся на палітэхніка ў Парыжы. Скочыў інжынерную афіцэрскую школу артылерыі. У 1874 атрымаў званне афіцэра ў 24-ым палку артылерыі. У 1887 скончыў Акадэмію Генеральнага штаба (АГШ). У 18871889 служыў у 3 аддзеле Генеральнага штаба. З 1890 выкладчык стратэгіі ў АГШ. Напісаў шэраг прац пра выкарыстанне напалеонаўскай тактыкі ў тагачасных варунках. У 18951901 прафесар АГШ. Пасля памочнік камандуючага 20-га палка артылерыі.

У 1903 атрымаў чын палкоўніка і 35-ы полк артылерыі. З 1905 генерал брыгады з вызначэннем на каменданта АГШ. З 1911 камандуючы 14-й дывізіі, з 1912 8-га армейскага корпуса, з 1913 20-га армейскага корпуса. На яго чале распачаў удзел у Першай сусветнай вайне.

Першая сусветная вайна

Напачатку Першай сусветнай вайны ў жніўні XX армейскі корпус пад камандаваннем Фоша браў удзел у «Пагранічнай бітве» і «Латарынгскай аперацыі». З 28 жніўня 1914 камандуючы армейскай групоўкі ў складзе 9 i 11 КА, 42 дывізіі пяхоты і 2 дывізіі кавалерыі. 4 верасня тая групоўка перайменавана ў 9-ю армію. Пад час Бітвы на Марне яго армія праявіла гераізм і мужнасць. 4 кастрычніка прызначаны памочнікам галоўнакамандуючага ген. Жофра. Каардынаваў усе арміі на Поўначы Францыі.

Пасля Бітвы на Іпры, у студзені 1915, прызначаны камандуючым паўночнай групы армій, з якой браў удзел у розных аперацыях, у тым ліку бітве на Соме. У снежні 1916 звольнены з камандавання групы армій і накіраваны на распрацоўкі планаў на выпадак парушэння нейтралітэту Швейцарыі. У студзені 1917 прадставіў праект плану, які быў зацверджаны. Са студзеня да сакавіка камандаваў 7 і 8 арміямі. У красавіку 1917 быў з місіяй у Італіі, дзе ўзгадняў варункі ўваходу ў тую краіну французскіх і англійскіх войскаў у надзвычайным выпадку. 5 мая 1917 прызначаны камандуючым Генеральным штабам. У студзені 1918, апрача таго, камандзір ваеннай рады саюзнікаў. З сакавіка 1918 каардынатар войска саюзнікаў на Заходнім фронце. У верасні 1918 атрымаў перамогу ў бітве на Марне, якая стала адным з галоўных прычын перамогі над немцамі.

Як камандуючы аб’яднаных войскаў Антанты на Заходнім фронце прымаў безагаворачную капітуляцыю немцаў у Камп’ені. Яго ролю ў перамозе над цэнтральнымі дзяржавамі цяжка пераацаніць.

Паваенны час

Надмагілле ў Доме інвалідаў у Парыжы

З 1919 прэзідэнт Вышэйшага Ваеннага Савета. У 19181920 адзін з арганізатараў ваеннай інтэрвенцыі ў Савецкую Расію.

Падтрымліваў незалежнасць Польшчы. Прымусіў немцаў спыніць ужыццё сілы супраць вялікапольскіх паўстанцаў. За гэта 13 красавіка 1923 года дэкрэтам прэзідэнта РП атрымаў званне маршалка Польшчы.

Быў адзначаны 15 красавіка 1923 Вялікім Крыжом (1 класа) ордэна Virtuti Militari і Ордэнам Белага Арла.

Аўтар: “Аб правядзенні вайны”, “Успаміны (вайна 1914-1918)”. Калі падпісваў Версальскі дагавор, адазваўся пра яе так: «Гэта не мір, гэта перамір’е на дваццаць гадоў».

Вайсковыя званні

Узнагароды

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Фош Фердинанд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  3. Шабанов В. М. Военный орден Святого Великомученика и Победоносца Георгия. М., 2004 Архівавана 30 чэрвеня 2013.
  4. Спіс кавалераў брытанскага ордэна Заслуг Архівавана 1 мая 2008. на сайце http://www.leighrayment.com Архівавана 1 мая 2008. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (44):
Фельдмаршалы Вялікабрытаніі
Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы
Удзельнікі франка-прускай вайны
Пахаваныя ў Парыжы
Члены Французскай акадэміі навук
Ганаровыя грамадзяне Львова
Маршалы Польшчы
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Маршалы Францыі
Афіцэры ордэна Акадэмічных пальмаў
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Virtuti Militari
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Выпускнікі Політэхнічнай школы
Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Памерлі ў Парыжы
Узнагароджаныя Ваенным медалём (Францыя)
Памерлі ў 1929 годзе
Нарадзіліся 2 кастрычніка
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Узнагароджаныя медалём «За выдатныя заслугі» (ЗША)
Пахаваныя ў парыжскім Доме інвалідаў
Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1914—1918
Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча, 1921—1939)
Кавалеры ордэна Святога Георгія II класа
Нарадзіліся ў 1851 годзе
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Ганаровыя кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Генералісімусы
Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Ганаровыя грамадзяне Варшавы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Нарадзіліся ў Тарбе
Члены Французскай акадэміі
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
Кавалеры Вялікай стужкі ордэна Алаўіцкага Трона
Памерлі 20 сакавіка
Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна