У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Фарнак.
Фарнак I (грэч.: Φαρνάκης) — цар Понта, які кіраваў каля 190 да н.э. — каля 159 да н.э.
Фарнак быў сынам цара Мітрыдата III. Каля 183 да н.э. Фарнак змог захапіць горад Сінопу і вырашыў узмацніць уплыў Пантыйскага царства ў Малой Азіі, аднак супраць яго была складзена кааліцыя ў якую ўваходзілі; востраў Родас, Арыярат IV — цар Кападокіі, Прусій II — цар Віфініі, і Эўмен II — цар Пергама.
У 181 да н.э. пантыйскае войска ўварвалася ў Галатыю, але ваенныя дзеянні былі неўзабаве прыпынены з прыбыццём рымскіх дэлегатаў. Аднак першапачатковыя патрабаванні Фарнака былі адпрэчаны рымскім сенатам, пасля чаго ён вырашыў аднавіць ваенныя дзеянні. Пантыйцы не здолелі супрацьстаяць аб’яднаным сілам сваіх праціўнікаў, і ў 179 да н.э. Фарнак вырашыў заключыць мір.
Паводле мірнага дагавора, Пантыйскае царства страчвала свае заваяванні ў Галатыі і Пафлагоніі, аднак захоўвала за сабой Сінопу. Фарнак працягваў кіраваць да сярэдзіны II стагоддзя, і пасля яго смерці прастол перайшоў да яго брата — Мітрыдату IV.
У 172 ці 171 годзе да н.э. кіраўнік дзяржавы Селеўкідаў Дэметрый I Сатэр выдаў за пантыйскага цара сваю стрыечную сястру Нісу[1][2].
Ад шлюбу з Нісай у цара было двое дзяцей: Мітрыдат V і Ніса.