wd wp Пошук:

Галатыя

Рымская правінцыя Галатыя
**Галатыя** ([лац.](/Лацінская_мова "Лацінская мова"): Galatia), краіна ў цэнтральнай [Анатоліі](/Анатолія "Анатолія") (сучасная [Турцыя](/Турцыя "Турцыя")) ў 3 ст. да н.э. — 1 ст. н.э. Галатыя гранічыла на поўначы з [Віфініяй](/Віфінія "Віфінія") і [Пафлагоніяй](/Пафлагонія "Пафлагонія"), на ўсходзе з [Понтам](/Понт "Понт"), на поўдні з [Лікаоніяй](/Лікаонія "Лікаонія") і [Кападокіяй](/Кападокія "Кападокія"), на захадзе з [Фрыгіяй](/Фрыгія "Фрыгія") (усходняя частка якой была захопленая галатамі). [Анкара](/Горад_Анкара "Горад Анкара"), сучасная сталіца Турцыі, калісьці належала Галатыі.

У Новым Запавеце адзін з лістоў апостала Паўла накіраваны вернікам Галатыі.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Былыя краіны
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Малай Азіі
Катэгорыя·Малая Азія