Прусій II (2 ст. да н.э.) — цар віфінійскі (182—149 да н.э.), сын Прусія I.
Дзейнасць Прусія II атрымала знішчальную характарыстыку Палібія. Быў «сябрам і саюзнікам» Рыма; у час вайны супраць Атала II у 156—154 да н.э. ён загадаў разбурыць пергамскія святыні. Нарэшце, у час народнага бунту, Прусій II быў забіты камянямі паводле загаду яго сына Нікамеда II. Вядомыя выявы — на манетах[1].