wd wp Пошук:

Рон-Роберт Цылер

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Рон-Роберт Цылер (ням.: Ron-Robert Zieler; нар. 12 лютага 1989, Кёльн, Германія) — нямецкі футбаліст, брамнік клуба «Гановер 96» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі.

Клубная кар’ера

Футболам пачаў займацца ў родным горадзе Кёльн, у 2005 годзе з’ехаў на стажыроўку ў Англію ў клуб «Манчэстэр Юнайтэд», дзе гуляў за юнацкія і рэзервовыя каманды. У канцы 2008 года на месяц быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Нартгемптан Таўн».

22 красавіка 2010 года Рон-Роберт падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Гановер 96». Спачатку гуляў толькі за рэзервовую каманду, аднак з цягам часу стаў першам брамнікам клуба. 24 чэрвеня 2011 года Цылер падоўжыў кантракт з клубам да чэрвеня 2015 года.

3 чэрвеня 2016 года, пасля вылету «Гановера» з Бундэслігі, падпісаў кантракт з англійскім «Лестэр Сіці»[3]. У складзе «Лестэр Сіці» быў другім брамнікам пасля Каспера Шмейхеля. У ліпені 2017 года перайшоў у «Штутгарт»[4].

У чэрвені 2019 года стала вядома, што Цылер вяртаецца ў «Гановер 96». У жніўні 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Кёльна», па заканчэнні сезона ў ліпені 2021 года вярнуўся ў Гановер.

Міжнародная кар’ера

У жніўні 2011 года Рон-Роберт быў запрошаны ў нацыянальную зборную Германіі. Яго дэбют адбыўся 11 лістапада 2011 года ў таварыскай гульні супраць зборнай Украіны, якая скончылася з лікам 3:3.

Дасягненні

Германія:

Зноскі

  1. RON-ROBERT ZIELER // Base de Datos del Futbol Argentino
  2. Ron-Robert Zieler // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. «Лестер» объявил о подписание контракта с Роном-Робертом Циллером. football.by
  4. «Лестер» согласовал трансфер Цилера в «Штутгарт». by.tribuna.com
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Лестэр Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Штутгарт
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нартгемптан Таўн
Катэгорыя·Ігракі ФК Гановер 96 II
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Гановер 96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Кёльн
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кёльне
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных