wd wp Пошук:

Альянц Арэна

«Альянц Арэна»  (ням.: Allianz Arena) — футбольны стадыён на поўначы Мюнхена. Умяшчальнасць стадыёна — 75 000 гледачоў, уключаючы 2152 бізнес-месцы, 1374 месцы ў VIP-ложах і 227 месцаў для інвалідаў з вазкамі. На міжнародных матчах максімальная ўмяшчальнасць стадыёна памяншаецца да 70 000 гледачоў. З сезона 2005/06 свае хатнія гульні на «Альянц Арэне» праводзіць ФК «Баварыя». Акрамя таго, на стадыёне праводзіліся матчы чэмпіянату свету 2006 года і фінал Лігі чэмпіёнаў 2011/12. Першапачаткова арэна знаходзілася ў саўладанні клубаў «Баварыя» і «Мюнхен 1860», але пасля «Баварыя» набыла долю «Мюнхена 1860» і стала адзіным уладальнікам стадыёна.

Гісторыя

21 кастрычніка 2001 года адбыўся рэферэндум, на якім павінна было вырашыцца, ці будзе пабудаваны новы стадыён і ці павінен горад стварыць неабходную інфраструктуру. Прыкладна 2/3 жыхароў, якія прынялі ўдзел, выказаліся за пабудову новага стадыёна. Але прапанова рэканструкцыі Алімпійскага стадыёна была адхілена яго архітэктарам Гюнтэрам Бенішам. На падставе гэтага быў праведзены конкурс архітэктараў на будаўніцтва новага стадыёна, на якім з першапачаткова 8 прапанаваных мадэляў да фінальнага галасавання былі адабраныя дзве. У конкурсе перамагло швейцарскае архітэктарскія бюро «Herzog & de Meuron». Яны распрацавалі план стадыёна, падобнага на «Санкт-Якаб Парк» у Базелі, стадыёна з празрыстай абалонкай з этылфлуарэціленавай плёнкі. Будаўніцтва арэны пачалася восенню 2002 года, падмурак быў закладзены 21 кастрычніка. У канцы красавіка 2005 года будаўнічыя працы завяршыліся.

Карупцыйны скандал

У сакавіку 2004 года адбыўся буйны карупцыйны скандал — 9 сакавіка 2004 года па падазрэнні ў хабарніцтве і злоўжыванні паўнамоцтвамі пры правядзенні конкурсу на будаўніцтва стадыёна былі затрыманыя тагачасны прэзідэнт «Мюнхена 1860» Карл-Хайнц Вільдмозер-старэйшы, яго сыны і яшчэ два чалавекі. 12 сакавіка 2004 года Вільдмозер-старэйшы быў выпушчаны з-пад варты. Праз 3 дні ён паведаміў пра свой сыход з пасады прэзідэнта клуба. Заведзеная супраць яго справа была спынена 18 мая за адсутнасцю дастатковых доказаў. Яго сын, Карл-Хайнц Вільдмозер-малодшы, застаўся пад арыштам. У жніўні 2004 года супраць яго было вылучана абвінавачванне ў злоўжыванні паўнамоцтвамі, хабарніцтве і ўтойванні маёмасці ад абкладання падаткамі. Ён быў асуджаны на 4,5 гады. У жніўні 2006 года Вярхоўны Суд Германіі адхіліў апеляцыю і пакінуў першапачатковы прысуд у сіле.

Адкрыццё

«Альянц Арэна» была адкрыта 30 мая 2005 года таварыскім матчам паміж «Мюнхенам 1860» і «Нюрнбергам». Першы афіцыйны гол на арэне забіў гулец мюнхенскага клуба Патрык Мільхраум. Гульня скончылася з лікам 3:2 на карысць гаспадароў. На наступны дзень на стадыёне прайшла сустрэча паміж «Баварыяй» і нямецкай зборнай. Баварцы перамаглі 4:2. На абедзвюх гульнях быў аншлаг, былі прададзеныя ўсе 66 000 квіткоў. Першая гульня Бундэслігі на «Альянц Арэне» адбылася 5 жніўня 2005 года, калі «Баварыя» прымала «Барусію» з Мёнхенгладбаха і атрымала перамогу з лікам 3:0. Чэмпіянат свету па футболе 2006 года «Альянц Арэна» была адным са стадыёнаў, на якіх праводзіўся чэмпіянат свету 2006 года. На працягу сусветнага футбольнага першынства стадыён называўся «Стадыён чэмпіянату свету ФІФА ў Мюнхене». Спецыяльна да чэмпіянату свету са стадыёна была дэмантаваная шыльда «Альянц Арэна». Выдаткі на дэмантаж і перавозку склалі каля 150 тысяч еўра. Арэна на будучых турнірах

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2005 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мюнхена
Катэгорыя·Футбольныя стадыёны Германіі
Катэгорыя·Апорныя сеткаватыя абалонкі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·2005 год у Германіі