wd wp Пошук:

Уіліс Юджын Лэмб

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Уіліс.

Уіліс Юджын Лэмб (англ.: Willis Eugene Lamb; 12 ліпеня 1913, Лос-Анджэлес, ЗША — 15 мая 2008, Тусан, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1955). Палова прэміі “за адкрыцці, звязаныя з тонкай структурай спектру вадароду “.

Біяграфія

Уіліс Юджын Лэмб малодшы нарадзіўся ў сям’і тэлефоннага тэхніка Уіліса Юджына Лэмба і яго жонкі Марыі Хелен Меткалф. У 1930 годзе прыступіў да вывучэння фізікі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Скончыў універсітэт у 1934 годзе са ступенню бакалаўра. У 1938 годзе, пад кіраўніцтвам Роберта Опенгеймера, абараніў дысертацыю па тэме электрамагнітных уласцівасцей ядзерных сістэм. Пасля абароны працаваў у Калумбійскім універсітэце і ў 1945 годзе стаў асістэнтам прафесара, у 1947 годзе — асацыяваным прафесарам і ў 1948 годзе — прафесарам. У 1951 годзе перайшоў у Стэнфардскі ўніверсітэт у Каліфорніі. У 1954/55 навучальным годзе — запрошаны лектар у Гарвардскім універсітэце. З 1956 да 1962 год — прафесар фізікі ў Оксфардскім універсітэце, а затым у Ельскім універсітэце ў Нью-Хэвене. Пасля 1974 Лэмб — прафесар Арызонскага ўніверсітэта. У 1939 годзе Лэмб пабраўся шлюбам з нямецкай студэнткай Урсулай Шэфер.

Дасягненні

Лэмб займаўся ўзаемадзеяннем нейтронаў з матэрыяй, тэорыяй поля атамнага ядра, тэорыяй бэта-распаду, касмічным выпраменьваннем, нараджэннем пар часціца-антычасціца, з’явай парадкавання, квадрупальнымі эфектамі ў малекулах, дыямагнітнымі папраўкамі ў эксперыментах па ядзерным рэзанансе. Акрамя таго ён удзельнічаў у распрацоўцы і пабудове тэорыі магнетрона, тэорыяй мікрахвалевай спектраскапіі, вывучэнні тонкай структуры вадароду, дэйтэрыя і гелія, а таксама зрушэннем узроўняў энергіі за кошт электрадынамічных эфектаў. Імем Лэмба названы Лэмбаўскі зрух. У 1955 годзе Лэмб атрымаў палову Нобелеўскай прэміі па фізіцы «за адкрыцці, звязаныя з тонкай структурай спектру вадароду». Другую палову прэмію атрымаў Палікарп Куш «за дакладнае вызначэнне магнітнага моманту электрона». Памёр 15 мая 2008 года ў горадзе Тусан, ЗША.

Зноскі

  1. 1 2 Willis Lamb // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Willis Eugene Lamb, Jr. // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Лэмб Уиллис Юджин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. LIBRIS — 2008. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. Willis E. Lamb, Biographicalnobelprize.org. Праверана 27 снежня 2018.
  6. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  7. NNDB — 2002.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Тусане
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 15 мая
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Арызоне