wd wp Пошук:

Тусан

Тусан (англ.: Tucson /ˈtuːsɒn/) — буйны горад у штаце Арызона, ЗША і адміністрацыйны цэнтр акругі Піма. Насельніцтва непасрэдна горада - 541.811 жыхара (2008), другі па велічыні горад штата Арызона пасля Фінікса.

Геаграфія

Горад размешчаны на поўдні штата Арызона (на паўднёвым захадзе ЗША), у буйным аазісе ў даліне ракі Санта-Крус на паўпустынным плато. Размяшчаецца за 188 км (118 міль) на паўднёвы ўсход ад Фінікса. Адчувае дэфіцыт водных рэсурсаў.

Клімат

Клімат Тусана
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 31,1 33,3 37,2 40,0 43,9 47,2 45,6 44,4 41,7 38,9 34,4 29,4 47,2
Сярэдні максімум, °C 18,6 20,3 23,4 27,8 33,1 37,9 37,6 36,3 34,7 29,3 23,1 18,2 28,4
Сярэдні мінімум, °C 4,3 5,7 7,9 11,1 15,8 20,7 23,6 22,9 20,3 14,1 7,8 3,9 13,2
Абсалютны мінімум, °C −14,4 −8,3 −6,7 −2,8 0,0 6,1 9,4 12,8 6,1 −3,3 −7,2 −12,2 −14,4
Норма ападкаў, мм 22,1 17,8 18,3 7,6 4,6 5,1 60,2 55,6 42,4 26,9 17,0 27,2 304,8
Крыніца: «Надвор'е і Клімат»

Эканоміка

Горад з’яўляецца цэнтрам па вытворчасці кіруемых ракет, зборцы самалётаў, радыёэлектронікі. Добра развіта вытворчасць аптычных прыбораў і оптаэлектронікі; часам Тусан называюць нават «Далінай оптыкі» (па аналогіі з Крамянёвай далінай). У навакольных гарах вядзецца здабыча меднай руды, а ў самім горадзе - выплаўка медзі. Таксама ў горадзе размешчаны ўніверсітэт Арызоны. Таксама Тусан - гэта транспартны вузел Цэнтральнага раёна ірагацыйнага земляробства, пашавай жывёлагадоўлі (авечкі, козы, каровы) і горназдабыўной прамысловасці (здабываюцца медзь, поліметалы, уранавая руда).

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. https://www.tucsonaz.gov/city-government Праверана 6 ліпеня 2022.
  2. Annual Estimates of the Population for Incorporated Places in Arizona (нявызн.) (недаступная спасылка). United States Census Bureau (10 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2008.
  3. Tucson, Arizona: Population Finder (нявызн.). United States Census Bureau (2 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012.
  4. https://trikalacity.gr/en/twin-cities/
  5. https://pecs.hu/testvervarosok-partnervarosok/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Арызоны