wd wp Пошук:

Дэйтэрый

Дэйтэрый (сімвал 2H альбо D; ад грэчаскага Δευτερον і лацінскага Deuterium) — стабільны ізатоп вадароду з атамнай масай, роўнай двум (А = 2,01363). У прыродзе сустракаецца ў прапорцыі 0,0147% (прыблізна адзін атам дэйтэрыю на 7000 атамаў звычайнага вадароду).

Ядро дэйтэрыю складаецца з аднаго пратона і аднаго нейтрона, тым часам як звычайны атам вадароду мае толькі адзін пратон. Такім чынам, ён мае ў два разы большую масу чым протый (так часам называюць звычайны ізатоп вадароду, каб падкрэсліць адрозненне ад дэйтэрыю і трыцію), і з гэтай прычыны іх хімічныя ўласцівасці досыць моцна адрозніваюцца. Хаця дэйтэрый не з’яўляецца асобным хімічным элементам яго часам абазначаюць літарай D (замест 2H).

У прыродзе дэйтэрый сустракаецца як газ D2 (2H2).

Дэйтэрый быў упершыню выяўлены ў 1931 годзе Гаральдам Клейтанам Юрый, хімікам з Калумбійскага ўніверсітэта. Юры атрымаў Нобелеўскую прэмію ў хіміі за сваю працу ў 1934 годзе.

Дэйтэрый разам з трыціем з’яўляецца вельмі карысным для рэакцыі ядзернага сінтэзу, з-за вялікага выхаду энергіі пры рэакцыі D-T:

D + T →

4

H e + n + 17 , 6

{\displaystyle D+T\rightarrow {}^{4}He+n+17,6}

\{\displaystyle D+T\rightarrow \{\}^\{4\}He+n+17,6\} МеВ Дэйтэрый можа замяшчаць звычайны вадарод у малекулах вады і фарміраваць цяжкую ваду (D2O). Менавіта цяжкая вада з’яўляецца найлепшым замядляльнікам нейтронаў. Для вытворчасці 1 м³ цяжкай вады D2O неабходна каля 40000 м³ H2O.

Наяўнасць дэйтэрыю ў зорках з’яўляецца моцным аргументам у падтрымку тэорыі Вялікага выбуху (а не іншых тэорый узнікнення Сусвету). Тэрмаядзерныя рэакцыі ўнутры зорак знішчаюць дэйтэрый. І фізікам пакуль невядома натуральная рэакцыя або працэс, апрача самога Вялікага выбуху, які б у выніку ствараў дэйтэрый.

Дэйтэрый шырока ўжываецца ў тэхніцы і медыцыне. Канада з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам дэйтэрыю на планеце, каб забяспечваць функцыянаванне свайго рэактара CANDU.

Зноскі

  1. 1 2 Audi G., Wapstra A. H., Thibault C. The AME2003 atomic mass evaluation (II). Tables, graphs, and references (англ.)  // Nuclear Physics A. — 2003. — Т. 729. — С. 337—676. — DOI:10.1016/j.nuclphysa.2003.11.003Bibcode2003NuPhA.729..337A
  2. 1 2 3 Audi G., Bersillon O., Blachot J., Wapstra A. H. The NUBASE evaluation of nuclear and decay properties // Nuclear Physics A. — 2003. — Т. 729. — С. 3—128. — DOI:10.1016/j.nuclphysa.2003.11.001Bibcode2003NuPhA.729….3A

Глядзіце таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ізатопы вадароду