wd wp Пошук:

Глыбачанскі сельсавет

Глыбача́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Глыбачка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Глыбачка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Ушацкага раёна БССР. У 1934 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рукшаніцы. З 21 чэрвеня 1935 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці. З 9 верасня 1946 года ў складзе адноўленага Ульскага раёна Віцебскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна. 19 лютага 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Усвейскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Бадзяліна, Бальбінава, Двор Усвея, Капусціна, Маёўка, Пенная Ніва, Усвея), таксама ў склад сельсавета з Дубраўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Асінаўка, Бярозава, Кавалеўшчына, Краснае, Красная Горка, Ляхава, Рацькава, Шалапечына)[1]. Пасля 1958 года цэнтр сельсавет перанесены ў вёску Глыбачка. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Ушацкага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 820 чалавек[2], з іх 93,4 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 лютага 1958 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Былыя сельсаветы Ульскага раёна
Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Былыя сельсаветы Лепельскага раёна
Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Глыбачанскі сельсавет