wd wp Пошук:

Улындо

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Улындо́ (кар.: 울릉도) — востраў у Японскім моры. Уваходзіць у склад Рэспублікі Карэя. Тэрыторыя — 72,86 км². Насельніцтва (2013 г.) — 10 426 чал.

Геаграфія і прырода

Лес на гары Сунгбонг

Востраў Улындо месціцца ў 130 км на ўсход ад Карэйскага паўвострава. З’яўляецца паверхняй падводнага стратавулкана, які ўтварыўся ў кайназойскую эпоху. Узбярэжжа скалістае, месцамі ўзвышаецца да 90 м. На поўначы вылучаецца невялікая раўніна. Астатняя частка сушы пакрыта гарамі. Найвышэйшая гара Сунгбонг дасягае 984 м.

Клімат мяккі марскі з сярэднегадавой колькасцю ападкаў 1383 мм. На ўзбярэжжы сярэдняя тэмпература студзеня +1,4 °C. У жніўні яна падвышаецца да +23,6 °C.

Улындо вядомы горнымі букавымі лясамі. Тут гняздуе каля 50 відаў птушак.

Гісторыя

На паўднёвым захадзе Улындо археолагамі знойдзены рэшткі паселішча бронзавага веку. Старажытныя насельнікі будавалі магільні ў форме дальменаў, ведалі выраб керамікі. У 512 г. востраў быў далучаны да дзяржавы Сіла. У XI ст. увайшоў у склад дзяржавы Каро.

У сярэднявеччы насельніцтва вострава цярпела ад нападаў кітайскіх і японскіх піратаў. У 1416 г. улады вырашылі перасяліць тубыльцаў на Карэйскі паўвостраў. Палітыка ўтрымання вострава без сталага насельніцтва працягвалася да канца XIX ст. У 1618 г. адбылася няўдалая спроба каланізацыі японцамі. У 1696 г. Такугава забаранілі сваім падданым ствараць на Улындо паселішчы.

У 1787 г. даследаваны французскай экспедыцыяй на чале Ж. Ф. Лаперуза.

У 1884 г. востраў зноў быў населены карэйцамі. У 1938 г. на Улындо пачала працаваць метэаралагічная лабараторыя.

Эканоміка

Асноўнымі заняткамі жыхароў Улындо з’яўляюцца рыбалоўства і абслугоўванне турыстаў. На востраве працуе аэрапорт Улын. Уздоўж узбярэжжа пабудавана вузкая дарога з аднабаковым рухам, што ўключае некалькі тунэляў даўжынёй да 460 м. Частку патрэб насельніцтва ў электрычнасці забяспечваюць ветраныя электрастанцыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Японскага мора
Катэгорыя·Астравы Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна