wd wp Пошук:

Сёгунат Такугава

Сёгунат Такугава — феадальны ваенны ўрад Японіі, заснаваны ў 1603 годзе Такугава Іэясу.

Урад ўзначальвалі сёгуны з роду Такугава. Праіснаваў больш за два з паловай стагоддзяў да 1868 г. Гэты перыяд у гісторыі Японіі вядомы пад імем перыяду Эда, па назве сталіцы Японіі горада Эда (цяпер Токіа). Стаўка сёгуната знаходзілася ў замку Эда.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Гісторыя Японіі