wd wp Пошук:

Уладзіслаў Сяргеевіч Малькевіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзіслаў Малькевіч (нар. 4 снежня 1999, Маладзечна) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец маладзечанскай ДЮСШ-4, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. У 2016 годзе пачаў гуляць за дубль барысаўчан, 14 верасня таго ж года дэбютаваў у асноўнай камандзе ў матчы Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Тарпеда» (4:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме, а 28 кастрычніка дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Крумкачамі» (3:0).

У сезоне 2017 выступаў за дубль, а да сезона 2018 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай. У маі 2018 года ў сувязі з траўмай Максіма Валадзько ў двух матчах выхадзіў у стартавым складзе барысаўчан у Вышэйшай лізе на пазіцыі левага абаронцы, адгуляўшы ў іх па 90 хвілін; пазней у тым жа месяцы падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[2]. З ліпеня 2018 года да жніўня 2019 года не з’яўляўся на полі праз праблемы са здароўем, пазней стаў прыцягвацца да дубля.

У сакавіку 2020 года зноў падоўжыў кантракт з БАТЭ[3] і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[4]. З цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы мазыран. Па заканчэнні сезона 2020 вярнуўся з арэнды ў БАТЭ.

У пачатку 2021 года праходзіў перадсезонную падрыхтоўку разам з БАТЭ і пачаў сезон у складзе барысаўчан. Паспеў чатыры разы выйсці на замену ў матчах Вышэйшай лігі, прыцягваўся таксама да матчаў Кубка Беларусі. У ліпені 2021 года зноў быў арандаваны «Славіяй»[5]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог клубу захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў мазырскую каманду[6] і вярнуўся ў БАТЭ, дзе замацаваўся ў стартавым складзе, стаў выступаць на пазіцыі паўабаронцы.

Міжнародная кар’ера

У 2015—2017 гадах гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

14 лістапада 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Славакіі (0:3).

3 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча Лігі нацый УЕФА супраць Славакіі (0:1).

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[7][8].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016Д1БАТЭБеларусь10
2017дубльБАТЭБеларусь202
2018Д1БАТЭБеларусь20
2019дубльБАТЭБеларусь132
2020Д1СлавіяБеларусь172
2021 (1)Д1БАТЭБеларусь40
2021 (2)Д1СлавіяБеларусь122
2022Д1БАТЭБеларусь274

Зноскі

  1. https://fcbate.by/team/base/69
  2. Малькевич продлил контракт с БАТЭ
  3. Мякиш и Малькевич продлили контракт с БАТЭ
  4. “Славия” арендовала у БАТЭ трех игроков
  5. “Славия” арендовала у БАТЭ Малькевича
  6. Малькевич вернулся в БАТЭ из аренды в “Славии”
  7. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  8. Подписи (нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечне
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў